Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Набярэжная Паставы ноччу Начная набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 снежня 2022

Выпрабаванне снегам

Снегапад, які накрыў раён на гэтым тыдні, узмацніў пераднавагодні настрой, але дадаў клопатаў камунальнай і дарожным службам. У гэтыя дні на падсыпку рэагентамі і расчыстку дарог ад снежных заносаў выехала 30 адзінак спецтэхнікі.

Каб пешаходы і кіроўцы маглі бяспечна перасоўвацца, у чацвер у працаўнікоў УП ЖКГ працоўны дзень пачаўся ў 4 раніцы. На барацьбу з ападкамі выехала 6 пескасолераскідвальнікаў і трактароў з адваламі. Ні свет ні зара прыступілі да расчысткі тратуараў, пешаходных дарожак, тэрыторый каля пад'ездаў і больш за 20 работнікаў па комплекснай уборцы.

— Не ўсё ідзе гладка,— не хавае майстар па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Мікалай Кісялёў. — З-за мноства прыпаркаваных у мікрараёнах машын габарытная снегаўборачная тэхніка проста не можа разгарнуцца, каб расчысціць усё як след. Ёсць пытанні і па прыватным сектары. Калі ідзе трактар з адвалам, ён можа закрыць заезд у двор. Некаторыя людзі (такіх няшмат) выкідваюць снег назад на праезную частку, аргументуючы гэта тым, што яго няма дзе складзіраваць. Або, яшчэ лепш, тэлефануюць у дыспетчарскую і кажуць: «Забірайце свой снег!» Хіба ён наш?

Калі праезды пачынаюць звужацца, або пры моцных снегападах камунальнікі вывозяць снег на спецыяльныя пляцоўкі для яго складзіравання. Іх у горадзе дзве: на палігоне ЦКА і ў раёне МСА.

Працавалі ў «снежным рэжыме» і працаўнікі ДЭУ-33. Для іх і зусім працоўны дзень серады плаўна перацёк у чацвер: уборка рэспубліканскіх дарог не спынялася нават уначы. Былі задзейнічаны 4 трактары, 4 пескасолераскідвальнікі і 3 аўтагрэйдэры. На дапамогу дарожнікам прыйшлі супрацоўнікі АДАІ: інспектары да паўночы кантралявалі хуткасны рэжым на тых участках, дзе працавала спецтэхніка. Не горш, чым сталічныя праспекты, у чацвер раніцай выглядалі і прыпыначныя пункты (ва ўсякім разе, у 5 гарадку каля запраўкі).

На супрацьстаянне стыхіі больш за ўсіх тэхнікі накіравала ДРБУ-132 — 13 адзінак. Зімовае ўтрыманне дарог мае свае асаблівасці, але не мае патуранняў: незалежна ад аддаленасці ад райцэнтра дарогі да любога населенага пункта павінны быць расчышчанымі і бяспечнымі для руху. Каб гэтыя патрабаванні выконваліся, гэтымі днямі дарожнікі выязджалі ў рэйс у 3 ночы.

Вераніка Філановіч, раённая газета «Пастаўскі край»