Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў Начная набярэжная Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 мая 2024

Урачыстая рэгістрацыя нованароджаных прайшла ў аддзеле ЗАГС Пастаўскага райвыканкама

Сёння Сафія Сеніна і Міхаіл Коцек атрымалі першы ў сваім жыцці дакумент - пасведчанне аб нараджэнні. Урачыстая рэгістрацыя нованароджаных прайшла ў аддзеле ЗАГС Пастаўскага райвыканкама.

— Дарагія Андрэй і Вікторыя Сеніны, Дзмітрый і Анастасія Коцек, — звярнулася да бацькоў малых начальнік аддзела ЗАГС Аніта Несцяровіч. — На вашым бацькоўскім шляху будуць і радасці, і засмучэнні, і бяссонныя ночы, і сонечныя дні шчасця, калі ваша дзіця вымавіць першыя словы, зробіць першыя крокі, пойдзе ў першы клас, уступіць у самастойнае жыццё… І заўсёды вы, самыя дарагія людзі, будзеце яму надзейнай абаронай і апорай. Прывівайце свайму дзіцяці ўсё самае лепшае, цудоўнае, высакароднае, гадуйце яго дастойным чалавекам і грамадзянінам нашай Беларусі!

Чэргу віншаванняў падхапілі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Наталля Седзюкевіч, калегі і кіраўніцтва Сеніных і Коцек з РАУС, ЦРБ, ІМПЗ па Пастаўскім раёне, іх дзеці і бацькі.

 

Па матэрыялах газеты "Пастаўскі край"