Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 ліпеня 2024

"Удзельнік культурна-адукацыйнага праекта "Цягнік памяці" Захар Канаш падзяліўся ўражаннямі"

У рамках новага сезона рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Крок да поспеху" для выхаванцаў 4-га атрада аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Праца — крутая!" на базе СШ №4 ім. В. Ф. Франтова адбылася сустрэча з адным з удзельнікаў культурна-адукацыйнага праекта "Цягнік Памяці" Захарам Канашом.

4 ліпеня, пераадолеўшы 9 000 кіламетраў разам з двумастамі іншымі ўдзельнікамі праекта з Расіі, Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Таджыкістана Захар завяршыў свой маршрут. За час падарожжа ён пабываў у 13 гарадах Беларусі і Расіі, якія цесна звязаны паміж сабой гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.