Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Начная набярэжная Набярэжная Палац Тызенгаўза Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
31 жніўня 2022

У тым ліку з ганаровай місіяй

У сераду ў рамках адзінага дня інфармавання старшыня праўлення Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Таццяна Туманава сустрэлася з двума калектывамі нашага раёна — Пастаўскай ЦРБ і лясгаса.

Падчас візіту Таццяна Уладзіміраўна не толькі праінфармавала іх па тэме сустрэчы, але і ўзняла шэраг іншых пытанняў, азнаёмілася з інфраструктурай устаноў. Зайшла размова і пра Беларускі фонд мiру: гісторыю стварэння, мэты і задачы, вынікі дзейнасці Віцебскага абласнога аддзялення.

- Фонд міру быў створаны ў 1961 годзе. У адрозненнi ад іншых грамадскіх фармаванняў ён з'явіўся не па ініцыятыве ўлад, а па клічы сэрца людзей, якія перажылі жахі вайны, - распавядала Таццяна Туманава. — З распадам Савецкага Саюза Беларускі фонд мiру як адна са складовых частак арганізацыі захавала статус фонду і сёння па-ранейшаму ідзе да мэт і выконвае задачы, якія садзейнічаюць мiру, роўнасці, добрасуседству. Мы з'яўляемся дабрачыннай арганізацыяй, таму імкнемся не марнаваць лішняй капейкі на сябе: не маем машыны, прэзентабельнай офіснай мэблі. Ды і ў штаце абласнога аддзялення ўсяго 2 стаўкі. Старшыні раённых арганізацый (у вашым раёне яе ўзначальвае Галіна Чаплінская) працуюць выключна на энтузіязме, і гэта пахвальна.

БФМ існуе на добраахвотныя ахвяраванні грамадзян. Паверце, мы ўдзячныя любой суме: і буйной, і нязначнай. Дарэчы, 70-80 працэнтаў сабраных сродкаў вяртаецца ў рэгіён: яны ідуць на рэалізацыю трох ключавых праграм.

Праграма «Памяць» прадугледжвае правядзенне штогадовых мерапрыемстваў у гонар святкавання Вялікай Перамогі, супрацоўніцтва з ветэранскімі арганізацыямі і пошукавымі атрадамі, аднаўленне імёнаў загінуўшых герояў, рэканструкцыю і будаўніцтва помнікаў. Напрыклад, у Мiёрах за кошт сродкаў Віцебскага абласнога аддзялення адкрыта жанравая скульптура «Дзеці мiру — дзецям вайны», часткова прафінансаваны памятны знак у гонар воінаў-вызваліцеляў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У рамках праграмы «Клопат і міласэрнасць» праводзяцца дабрачынныя акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на аказанне дапамогі інвалідам, ветэранам, дзецям-сіротам і іншым сацыяльна неабароненым пластам насельніцтва. З апошніх ініцыятыў - абсталяванне камфартабельных палат для ветэранаў войн і працы ва ўстановах аховы здароўя. У вобласці іх адкрыта больш за 20, і праца ў гэтым плане працягваецца. Нельга не адзначыць і дапамогу медыцынскім і сацыяльным установам, якая аказвалася на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы падчас пандэміі COVID-19, заахвочванне медработнікаў, якія працавалі ў чырвонай зоне.

Праграма «Народная дыпламатыя» накіравана на супрацоўніцтва з дабрачыннымі і грамадскімі арганізацыямі замежных краін, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж народамі.

У мінулым годзе Беларускаму фонду міру споўнілася 60 гадоў. Да юбілейнай даты быў выпушчаны медаль, які ўручаўся ў асноўным грамадскім людзям. Але, узнагароджваючы актывістаў, было вырашана яшчэ раз пакланіцца медыкам і сказаць ім «дзякуй» за самаадданую працу падчас пандэміі.

— А паколькі колькасць медалёў абмежавана, узнагароджваем імі найбольш яркіх прадстаўнікоў калектываў, ні ў якім разе не прымяншаючы заслуг астатніх, — адзначыла, выконваючы ганаровую місію, Таццяна Уладзіміраўна.

Удастоены высокай узнагароды і загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Пастаўскай ЦРБ Мікалай Васюковіч, а таксама ўрач-тэрапеўт аддзялення прафілактыкі паліклінікі Сяргей Казьмян (на момант яе прысваення ён працаваў намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі АДРОЦ «Ветразь»).

— Рады, што мая праца высока ацэнена, яна сапраўды была напружанай. У той жа час разумею, што я - герой сімвалічны, бо з'яўляюся прадстаўніком самага «баявога» аддзялення ЦРБ, якое знаходзілася на пярэднім плане ў барацьбе з кавідам, - казаў у адказ Мікалай Васюковіч. - У бальніцы былі разгорнуты 2 рэанімацыі, калектыў працаваў з вялікімі нагрузкамі, на мяжы магчымасцяў. Многім хворым дапамаглі, камусці, на жаль, не змаглі. Большасць медыкаў і самі неаднаразова перахварэлі, аднак вярталіся ў строй і працягвалі працаваць, разумеючы вастрыню моманту. Хвароба нікуды не падзелася. Таму яшчэ раз нагадаю аб асноўнай меры прафілактыкі - вакцынацыі. Ну а мы будзем старацца і надалей выконваць сваю высокую місію па аказанні дапамогі пацыентам у цяжкіх умовах каранавіруса.

Вераніка Філановіч, раённая газета «Пастаўскі край». Фота аўтара