Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Паставы ноччу Набярэжная Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 мая 2023

У Беларусі аб'яўлены Міжнародны конкурс «Разам супраць карупцыі!»

Міждзяржаўны савет па супрацьдзеянні карупцыі – орган галіновага супрацоўніцтва СНД праводзіць Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!». Да ўдзелу запрашаюцца канкурсанты з любой краіны ад 14 да 35 гадоў. Суарганізатарам конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Беларусі.

У ліку арганізатараў - Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарам, акрамя нашай краіны, таксама з'яўляюцца Генпракуратуры Рэспублікі Арменіі і Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі і Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.

Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік», а прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Чакаецца, што ў работах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку. Уцягванне маладых людзей у антыкарупцыйную дзейнасць праз творчасць дазволіць умацаваць нецярпімае стаўленне да гэтай негатыўнай з'явы і працаваць на апярэджанне. 

Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў: 

- Першы этап – паўфінал, праводзіцца з 1 мая па 1 кастрычніка 2023 г. асобна ў кожнай з краін. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца Нацыянальнымі конкурснымі камісіямі.

- Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап - фінал, які пройдзе у кастрычніку-лістападзе 2023 г. Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў.

Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы дадзеную падзею да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2023 г.)