Сёння на базе СТК "Азяркi" прайшла сустрэча маладых спецыялістаў і маладых рабочых, якія прыбылі на першае працоўнае месца ў Пастаўскі раён у 2024 годзе, з кіраўніцтвам раёна.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з інфраструктурай спартыўна-турыстычнага комплексу "Азяркi", наведалі рэдакцыю раённай газеты "Пастаўскі край", студыю тэлеканала "Паставы-ТБ". Таксама для іх правялі экскурсію па вытворчасці і дэгустацыю прадукцыі Пастаўскага малочнага завода.