Бел
У дадзены момант Ігар Пятровіч прымае ўдзел у адкрытым пасяджэнні Пастаўскага райвыканком. Асноўная тэма абмеркавання -эфектыўнасць работы па ўключэнню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, а таксама рэалізацыя мер, якія тычацца пустуючых і старых дамоў. Дакладчыкам па тэме выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак.
На Пастаўшчыне ў больш чым паўсотні невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў з'явіліся новыя ўладальнікі. Але, на жаль, яшчэ шмат падобных будынкаў застаюцца незапатрабаванымі.
У арэнду на Пастаўшчыне здаецца 5,6 тыс. кв. м невыкарыстоўваемых плошчаў. Акрамя таго, заключана 55 дагавораў бязвыплатнага карыстання.






