Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Храм Паставаў Набярэжная Начная набярэжная Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 верасня 2022

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал»

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 3 па 8 кастрычніка 2022 года праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал». Асноўная мэта мерапрыемства - супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў, аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем.

За мінулы перыяд 2022 канфіскавана 11 адзінак зброі. Добраахвотна здадзена 7 адзінак зарэгістраванай грамадзянскай зброі. Таксама здадзена 330 боепрыпасу.

У 2022 узбуджана 3 крымінальныя справы па арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Складзена 8 пратаколаў за незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі і парушэнне правілаў абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, лёгкаўзгаральнымi, з'едлівымi рэчывамi або піратэхнічнымi вырабамi.

Незаконнае набыццё, захоўванне, нашэнне, перавозка як агнястрэльнай зброі, так і іх складовых частак, іншыя незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прыстасаванняў, прыводзяць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Аднак, грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, ад адказнасці вызваляюцца.

У Пастаўскім РАУС на пастаяннай аснове дзейнічаюць тэлефоны «Гарачай лініі», па якой Вы можаце атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з абаротам зброі, а таксама паведаміць аб асобах, незаконна захоўваючых зброю, якія займаюцца незаконным паляваннем і іншай супрацьпраўнай дзейнасцю, звязанай са зброяй.

Калі Вы валодаеце дадзенай інфармацыяй, то Вы можаце паведаміць пра гэта на «гарачую лінію» Пастаўскага РАУС, па тэл. 102, 42506, маб. МТС 5102945, маб. ВЕЛКОМ 3257402.

Пры паведамленні ананімнасць гарантуем.

 

Старэйшы інспектар па РР ААПП МГБ Пастаўскага РАУС
маёр міліцыі А.У. Барадулін