Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 снежня 2023

Спадарожнага ветру ў ветразі!

4 снежня 2003 года ўстанова аховы здароўя «Абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь» была зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. З таго часу прайшло 20 гадоў. На юбілейнае мерапрыемства з гэтай нагоды ў раённым Доме культуры сабраліся члены калектыву, ганаровыя госці, сярод іх і тыя, хто стаяў ля вытокаў утварэння цэнтра. Ветэраны працы абдымаліся адзiн з адным, успаміналі падзеі 20-гадовай даўніны.

З воінскай часці - у дзіцячы цэнтр

Да 1994 года ў раёне вёскі Касцяні размяшчаўся ракетны полк. Пасля вываду войскаў паўстала пытанне аб далейшым выкарыстанні будынкаў і тэрыторыі. Разглядаліся розныя варыянты. Але дзякуючы прадбачлівасці і настойлівасці старшыні райвыканкама Васіля Чэпіка, які выносіў гэта пытанне на абмеркаванне як у аблвыканкаме, так і на ўзроўні рэспублікі, было прынята рашэнне абуладкаваць дзіцячы аздараўленчы лагер. Будаўніцтва і рэканструкцыя праводзіліся ў адпаведнасці з прэзідэнцкай праграмай «Дзеці Беларусі» і падпраграмай «Дзеці Чарнобыля». Першапачаткова дзейнасць цэнтра была разлічана на рэабілітацыю дзяцей з чарнобыльскай зоны. Пасля таго як быў атрыманы сертыфікат аб рэгістрацыі ўстановы, сталі фармаваць калектыў, рыхтаваць памяшканні да прыёму дзяцей. Першы заезд адбыўся ў 2004 годзе.

Для таго каб «Ветразь» функцыянаваў, максімум намаганняў прыклалі былыя кіраўнікі раёна Ванда Януковіч і Эдуард Казура. Было затрачана шмат часу, фінансавых сродкаў з раённага і абласнога бюджэтаў, прафесіяналізму і сіл будаўнікоў для перапрафілявання воінскай часці ў аздараўленчую ўстанову.

— Адразу ўвялі ў строй толькі першы корпус, у якім размясцілася аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі, — успаміналаТаццяна Свірковіч, якая з першых дзён працавала там галоўнай медсястрой. - Загадчыца аддзялення Іна Пода і цяпер адна з лепшых сярод лекараў цэнтра. Лячэбны корпус тады размяшчаўся ў сёлетнім ізалятары. Паралельна з аздараўленнем дзяцей вяліся маштабныя будаўнічыя работы: дабудоўвалі іншыя карпусы, харчаблок. Паступова развівалі лячэбную базу. Было складана. Але мы былі маладыя і адзіныя. Папрацаваць прыйшлося з рознымі галоўдоктарамі. Гэта Уладзіслаў Даўгуць, Аляксандр Драчэна, Уладзімір Нікіфараў. На пенсію ішла пры Сяргеi Петухове. З удзячнасцю ўспамінаю тыя гады, людзей, з якімі працавала.

Першапраходцы ў інавацыях

Сяргей Петухоў узначаліў рэабілітацыйны цэнтр сем гадоў таму. Ён перафарматаваў работу і зрабіў установу сучаснай,  паспяхова выконваючай функцыі рэабілітацыі і аздараўлення не толькі цяжкахворых дзяцей, але і дарослых. Яно атрымала статус санаторна-курортнай арганізацыі І катэгорыі.

За апошнія гады тут набыта сучаснае абсталяванне і асвоены эфектыўныя методыкі кінезітэрапіі і масажу, функцыянуюць фізіятэрапеўтычныя кабінеты і аддзяленні бальнеятэрапіі для аздараўлення і рэабілітацыі дзяцей з захворваннямі нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарата, органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы. АДРАЦ «Ветразь» у мінулым годзе стаў першай у рэспубліцы ўстановай, дзе для лячэння дзяцей з ДЦП пачалі выкарыстоўваць апарат «Карвіт», распрацаваны для касманаўтаў. Ён дапамагае цяжкахворым рабятам рабіць першыя ў іх жыцці крокі. У чэрвені бягучага года ў медустанове адкрыўся кабінет нейрарэабілітацыі ног. Актыўна выкарыстоўваюць тут інтэрактыўныя тэхналогіі, калі аднаўленне здароўя дзяцей адбываецца ў працэсе гульнявой дзейнасці. Менавіта да такіх адносіцца пакой мультысэнсорнага развіцця, у праграму якога закладзена методыка развіцця рухальных і інтэлектуальных навыкаў. У «Ветразi» эфектыўна папярэджваюць пераход паталогіі ў хранічную плынь, аднаўляюць актыўную жыццядзейнасць дзяцей.

Узровень працы і якасць аздараўлення і медыцынскай рэабілітацыі ў цэнтры не саступае вядомым еўрапейскім установам. Гэта пацвярджаюць і дынаміка паляпшэння здароўя дзяцей, і цяперашні попыт на пуцёўкі. Пасля закрыцця межаў дзеці з Беларусі не могуць аздараўляцца ў санаторыі ў Друскінінкаі. Дзяржаўная праграма па рэабілітацыі дзяцей з ДЦП у Беларусі рэалізуецца ў «Ветразi» і ДРАЦ «Надзея» Мінскай вобласці.

Вялікую ролю ў паспяховым аздараўленні дзяцей адыгрывае сучаснае абсталяванне. Але не меншую - супрацоўнікі, якія на ім працуюць. Яны прайшлі падрыхтоўку па профільных методыках рэабілітацыі і зараз могуць навучыць шмат чаму іншых. Калектыў цэнтра стабільны. Сёння ў ім працуе 170 чалавек. Стаж 45 з іх перавышае 15 гадоў. Тут няма выпадковых людзей. Толькі чалавек з добрым сэрцам можа штодзень дапамагаць тым, каму складана рабіць крокі, размаўляць. Дзесяткі работнікаў на свяце з нагоды юбілею ўстановы былі ўдастоены розных узнагарод.

Сёння АДРАЦ «Ветразь» – запатрабаваны і вядомы не толькі ў Беларусі цэнтр. За год у ім праходзяць рэабілітацыю да 3500 чалавек. Прыкладна 350 - з-за межаў Беларусі, у асноўным з Расіі.

Дзеці, якія папраўляюць тут здароўе, паспяхова спасцігаюць вучэбную праграму ў камфортных умовах. У вольны ад заняткаў час яны наведваюць гурткі па інтарэсах, адпачываюць у цэнтры вольнага часу, займаюцца ў спартыўнай зале, на адкрытых пляцоўках. Рэгулярна для іх праводзяцца конкурсы, віктарыны, майстар-класы, танцавальныя вечары.

Сярод ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Плыткевіч, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама і абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Вялікай была дэлегацыя кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія цесна супрацоўнічаюць з калектывам «Ветразя». Усе яны жадалі яму спадарожнага ветру на доўгія гады.

 

Ганна Анішкевіч, раённая газета «Пастаўскі край»