Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Набярэжная Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Храм Паставаў
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 ліпеня 2024

Шаноўныя жыхары Пастаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

3 ліпеня – гэта найважнейшая дата ў гісторыі нашай дзяржавы, свята славы і гонару, святой памяці. Гэта асаблівы дзень для кожнага, хто любіць сваю Радзіму, захоўвае яе гісторыю і сваёй плённай працай уносіць штодзённы ўклад у яе росквіт. 80 гадоў мы жывём пад мірным небам. Ад вызвалення да незалежнасці пройдзены вялікі, складаны шлях. І сёння мы можам ганарыцца сваёй краінай, яе шматлікімі дасягненнямі ў разнастайных сферах.

Паважаныя землякі! Няхай заўсёды моцным будзе ваша здароўе, радуюць поспехамі дзеці і ўнукі, будзе шчаслівым, напоўненым яркімі падзеямі жыццё! Са святам!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў