Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Начная набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 мая 2023

Шаноўныя пастаўчане! Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!

Шаноўныя пастаўчане!

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі! Гэта самае галоўнае і самае кранальнае свята ў нашай краіне. Колькі б гадоў і дзесяцігоддзяў ні аддзяляла нас ад таго светлага майскага дня, калі фашысцкая Германія капітулявала ў Вялікай Айчыннай вайне, подзвіг пераможцаў заўсёды ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Мужна змагаліся на франтах і ў партызанскіх атрадах і жыхары нашага раёна, многія ахвяравалі сваё жыццё. А колькі на нашай зямлі загінула бязвінных мірных ахвяр! Хіба даравальна забыць такое?

Дзень Перамогі — гэта гісторыя кожнай сям’і. У ім і радасць вызвалення, і горыч страт, і ўсведамленне таго, наколькі крохкі мір. Асабліва актуальна гэта цяпер, калі ў шэрагу краін скажаюць падзеі Вялікай Айчыннай, узводзяць у куміры нацыстаў, здраджваюць памяці продкаў. Толькі адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы стануць надзейнай абаронай ад новай пагрозы.

 Паважаныя жыхары раёна! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у працы і вучобе, сямейнага дабрабыту, а самае галоўнае — мірнага неба над галавой!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў