Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Начная набярэжная Паставы ноччу Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 снежня 2022

Шаноўныя пастаўчане і жыхары раёна!

Ад шчырага сэрца віншуем вас з надыходзячым Новым годам! Звычайна гэта свята звязваюць з надзеяй на ўсё самае лепшае і светлае. Кожны з нас пра нешта марыць. Таму жадаем, каб усе вашы мары збыліся. Няхай 2023-і стане для вас шчаслівым і плённым, годам новых магчымасцей і станоўчых перамен, насычаным яркімі падзеямі і добрымі справамі.

Сардэчна жадаем вам дабрабыту і стабільнасці, невычэрпнай энергіі, здзяйснення ўсяго запаветнага. Няхай ва ўсім спадарожнічаюць удача і поспех. Моцнага здароўя, светлага, радаснага настрою вам і ўсім вашым родным!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя жыхары Пастаўшчыны!

Віншую вас з Новым гадам і Калядамі! Гэта самыя любімыя святы - святы добрых надзей і радасных чаканняў, кропка адліку новых спраў і здзяйсненняў. Яны цешаць нас зносінамі з блізкімі людзьмі, дораць нам спецыяльны настрой і ўпэўненасць у тым, што ўсё задуманае абавязкова спраўдзіцца, рэалізуюцца новыя цікавыя праекты і вызначаныя планы. Няхай у вашых сем'ях пануюць мір і дастатак. Здароўя, аптымізму, бадзёрасці, выдатнага настрою вам і вашым блізкім!

Няхай надыходзячы год будзе стабільным. Будзьце шчаслівыя!

Павел Сільчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь