Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Рэспубліканскую акцыю «Пешаход» праводзіць ДАІ з 2 па 12 кастрычніка
02.10.2020

Рэспубліканскую акцыю «Пешаход» праводзіць ДАІ з 2 па 12 кастрычніка

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Пешаход» пройдзе з 2 па 12 кастрычніка ў Беларусі.

Прафілактычная акцыя праводзіцца для мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ліквідацыі прычын і ўмоў траўматызму на дарогах. Яна накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыю выкарыстання флікераў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Пешаходны пераход з'яўляецца месцам павышанай небяспекі, дзе адбываецца вялікая частка сутыкненняў. Пад'язджаючы да пешаходнага пераходу, кіроўцы павінны змяншаць хуткасць і прадастаўляць перавагу ў руху пешым удзельнікам. У той жа час пешаходам таксама абавязкова трэба пераканацца ў бяспецы выхаду на праезную частку.

Для таго каб трагедый на дарогах здаралася як мага менш, кіроўцам і пешаходам трэба выконваць ўсе вызначаныя правілы і ставіцца адзін да аднаго з павагай. У цёмны час сутак, каб стаць больш прыкметнымі, трэба выкарыстоўваць флікеры. Акрамя гэтага, не варта перабягаць вуліцу па-за устаноўленых для гэтага месцаў альбо раптам выходзячы на ​​праезную частку з-за транспартных сродкаў, якія абмяжоўваюць агляд кіроўцу.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама

Да спіса