Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Храм Паставаў Начная набярэжная
Набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 студзеня 2022

Расці, малы, шчаслівым!

Сашанька Урадзiй нарадзіўся ў Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме №2 1 студзеня ў 6.20. І стаў першым дзіцём, якое з'явілася на свет на Віцебшчыне ў 2022 годзе. У гэтай сувязі малы прыцягнуў павышаную ўвагу з боку СМІ: пра яго пісалі абласная і віцебская гарадская газеты, БЕЛТА, тэлеграм-каналы. А нам, журналістам «ПК», на днях стала вядома, што нованароджаны Аляксандр Урадзiй зарэгістраваны ў Лынтупскім сельвыканкаме. Значыць, Сашанька наш, пастаўскі!

— Мы жывем у Лынтупах, дзе прапісана і наша дачка Маша, якая нарадзіла сыночка. Таму яго зарэгістравалі тут, растлумачыла шчаслівая новаспечаная бабуля немаўля Аляксандра Гайлеўская.— Маша скончыла Полацкі педкаледж і Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава. Аднак не засталася ў сферы адукацыі, а аддала перавагу пагранiчнай службе.

Марыя працавала кантралёрам у пагранпункце «Урбаны» (Браслаўскі раён, Полацкі пагранатрад). Тут і пакарыла сэрца будучага мужа, Сямёна Урадзiя, які ўзначальваў калектыў пункта. Восенню 2020 года згулялі вяселле. Не так даўно сям'ю перавялі на службу ў пагранiчны пункт «Каменны Лог», што на Смаргоншчыне. І вось найшчаслівейшая падзея ў маладой сям'і - нараджэнне першынца!

— Хваляванняў было шмат,— дзеліцца Марыя. — Бясконца ўдзячна загадчыцы радзільнага аддзялення Пастаўскай ЦРБ Святлане Новікавай, якая назірала мяне на працягу ўсёй цяжарнасці, загадчыку акушэрска-фізіялагічным аддзяленнем Віцебскага радзільнага дома №2 Барысу Кантаржану, які прымаў роды, і ўсім медыкам.

Якое дзіўнае шчасце стаць мамай! Не менш радасці і ў таты. Сямён вельмі кранальна ставіцца да сыночка і жонкi, ва ўсім ёй дапамагае. «Яны выдатна справяцца з малым», — упэўнена бабуля, разам з якой мама з татам забіралі немаўля з радзільнага дома. І захоплена дадае: «Наш Сашанька - самы выдатны! Уяўляеце, уключаем запісы казак - і ён засынае пад іх. Маша кажа: «Будзем купляць кнігі казак і самі чытаць яму».

Няхай жа кніга жыцця самога Аляксандра Урадзiя з першых старонак пішацца захапляльна!

Фаіна Касаткіна, газета «Пастаўскі край».

Фота прадстаўлена рэдакцыяй газеты «Віцьбічы»

Шчаслівыя бацькі Марыя і Сямён Урадзiі з нованароджаным сынам Аляксандрам