Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Раённы форум "Маладзёжны фармат": ініцыятывы, творчасць і ўзнагароды!
15.01.2026

Раённы форум "Маладзёжны фармат": ініцыятывы, творчасць і ўзнагароды!

Сёння ў нашым раёне панавала энергія маладосці, ідэй і творчасці!

Адбыўся маштабны раённы форум "Маладзёжны фармат", які сабраў самых актыўных, таленавітых і неабыякавых дзяцей!

Форум пачаўся з дыялогавай пляцоўкі "Час выбраў нас!" - месца, дзе нараджаюцца ініцыятывы і гучаць свежыя ідэі. Да дыскусіі далучыўся спецыяльны госць - Аляксандр Плыгаўка, прадстаўнік Савета працоўнай моладзі Браслаўскага раёна. Было шмат важных тэм і канструктыўных прапаноў!

Пакуль кіпелі абмеркаванні, у фае Дома культуры разгарнуўся сапраўдны кірмаш талентаў! Нашы маладыя людзі даказалі, што іх інтарэсы не абмяжоўваюцца працай або вучобай. Тут былі іх асабістыя творчыя праекты, захапленні і хобі. А самыя дапытлівыя маглі паспрабаваць сябе на майстар-класах: размалёўвалі духмяныя пернікі, ляпілі з гліны і нават выразалі фігуркі з сыру!

Да спіса