Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Работнікі філіяла "Пастаўскае ДРБУ-132" робяць многае па грэйдзіраванні, рамонце і асфальтаванні дарог і вуліц
31.03.2025

Работнікі філіяла "Пастаўскае ДРБУ-132" робяць многае па грэйдзіраванні, рамонце і асфальтаванні дарог і вуліц

У гэтым годзе запланавана правесці бягучы рамонт на 35,7 кіламетра дарог, 4 з іх будуць заасфальтаваны. На гэтым тыдні брыгада майстры Дзмітрыя Сметанко зладжана працуе на ўчастку дарогі Хацілы—Курты. Гарачы асфальт з завода дастаўлялі вадзіцелі Міхаіл Шульскі, Сяргей Лушчык і засыпалі ў асфальтаўкладчык Сяргея Сабіранава. Вопытныя рабочыя Андрэй Канчанін, Павел Гінявец сачылі за тым, каб сумесь, падобная на чорны шакалад, клалася раўнамерна. Дзе трэба, падпраўлялі. Машыністы каткоў Сяргей Галяк і Іосіф. Вырвіч старанна яе прыкатвалі.

Чытаць падрабязней


Да спіса