Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Набярэжная Начная набярэжная Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 красавіка 2023

#PRO_КИБЕРбезопасость

У Віцебскай вобласці стартавала акцыя «Не дай сябе падмануць»

У сувязі з ростам колькасці кіберзлачынстваў з 27 па 29 красавіка УУС Віцебскага аблвыканкама праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Не дай сябе падмануць».

У гэтым годзе амаль 600 грамадзян Віцебшчыны пацярпелі ад дзеянняў кіберзлачынцаў.

Жанчын падманваюць у 2 разы часцей, чым мужчын.

Сярод пацярпелых прадстаўнікі практычна ўсіх сфер дзейнасці.

Сума выкрадзеных грошай складае больш за 750 тысяч беларускіх рублёў.

Пад рознымі падставамі ашуканцы змушаюць сваіх ахвяр перадаць ім асабістую інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт або падчас гутаркі.

З-за няведання элементарных правілаў захавання асабістай інфармацыі ашуканцы залучаюць грамадзян у свае злачынныя схемы для пераводу выкрадзеных грошай.

Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, неабходна:

- бяспечна карыстацца мабільнымі праграмамі фінансавых сэрвісаў;
- не ўступаць у тэлефонныя размовы аб грошах з невядомымі асобамі;
- не выконваць ніякіх дзеянняў па просьбе незнаёмых асоб;
- усе фінансавыя пытанні вырашаць самастойна ў банках ;
- уважліва правяраць адрас сайта банка. Падробленыя сайты знешне ідэнтычныя афіцыйным сайтам.