Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Паставы ноччу
Набярэжная
Набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 жніўня 2022

Пра нарыхтоўку брусніц і журавін

Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 9 ліпеня 2022 г. № 410 «Аб тэрмінах збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад» у 2022 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад: брусніц з 22 жніўня, журавін - з 14 верасня.

За парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў збору або нарыхтоўкі ягад прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 16.19. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Дадзенае правапарушэнне цягне папярэджанне або накладанне штрафу на фізічную асобу ў памеры да дваццаці базавых велічынь (640 беларускіх рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў), а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь (16000 беларускіх рублёў).