Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Паставы ноччу Набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 студзеня 2023

Паважаныя вернікі і святары праваслаўнай царквы!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Раством Хрыстовым, якое азарае наша жыццё асаблівым святлом, абуджае самыя добрыя пачуцці, звяртае нас да духоўных вытокаў і традыцый.

Гэты час добрых намераў і спраў, шчырага клопату аб блізкіх і аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі, суседзямі. Няхай радасць Раства наведае кожны дом, напоўніць яго згодай і ўтульнасцю, аб'яднае сем'і, натхніць на новыя здзяйсненні і добрыя справы, а віфлеемская зорка асвятляе нам шлях, які вядзе да дастойнага і шчаслівага жыцця.

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

 

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

* * *

 

Дарагія браты і сёстры!

Сардэчна віншую вас з Вялікім святам Нараджэння Хрыстовага і надыходзячым Навагоддзем! У Святланосную Калядную ноч мы ўзгадваем падзею, якая адбылася больш за 2000 гадоў таму ў Віфлееме і змяніла ход чалавечай гісторыі. З нараджэннем Збавіцеля адкрываецца новая хрысціянская эпоха, даецца новы закон, заснаваны на любові і маральнасці. Асновай маральнасці з'яўляецца вера ў Бога, і калі я маю веру, дык і сэрца сваё я буду старацца захоўваць у чысціні.

І дай Бог, каб наша сэрца стала Віфлеемскімі яслямі і Гасподзь знайшоў там каштоўныя дары — веру, любоў, дабрыню, пакорнасць, пакору і міласэрнасць. Будзем захоўваць веру ў Бога, захоўваць духоўна-маральныя традыцыі і адзінства нашага народа! Няхай надыходзячы новы год будзе светлым, мірным і радасным для нас. Малітоўна жадаю вам здароўя душэўнага і цялеснайга, духоўнай радасці, дабрабыту і літасці Божай у надыходзячым годзе!

З Раством Хрыстовым!

Благачынны, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г.Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч