Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 лютага 2023

Паважаныя вайскоўцы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаабавязаныя запасу, воіны-інтэрнацыяналісты!

З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! 23 лютага - усенароднае свята моцных, стойкіх, мужных. Але ў першую чаргу яно адносiцца да тых, хто вайсковую справу, службу ва Узброеных сілах абраў сваёй прафесіяй. Даніну глыбокай павагі ў гэты дзень мы аддаём усім пакаленням абаронцаў Айчыны, якія адстойвалі свабоду роднай зямлі.

Самым каштоўным у нашым жыцці з'яўляецца спакой, мір і стабільнасць. Таму галоўны абавязак кожнага з нас - абарона Радзімы.

Ад душы жадаем усім прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва моцнага здароўя, даўгалецця, аптымізму, дабра. Няхай заўсёды будзе мірным неба!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

Паважаныя жыхары раёна і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Штогод у гэты дзень прынята віншаваць тых, хто стаў гарантам спакою і дабрабыту, бяспекі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, - бацькоў, братоў, мужоў і сыноў. Абарона сваёй Айчыны - найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага - справа гонару! Менавіта таму 23 лютага стала ўсенародным святам, днём моцных, мужных, цвёрдых духам людзей.

Жадаю ўсім жыхарам раёна здароўя і шчасця. Няхай мір і ўзаемаразуменне пануюць у вашых дамах!

Павел Сільчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь