Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 красавіка 2022

Паважаныя пастаўчане і жыхары раёна - прадстаўнікі праваслаўнай канфесіі!

Сардэчна віншуем вас са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем! Гэта галоўнае хрысціянскае свята сімвалізуе сабой духоўнае абнаўленне, напаўняе сэрцы вернікаў велікоднай радасцю і ўмацоўвае ў веры.

Няхай мір, любоў, дастатак і гармонія заўсёды пануюць у вашых сем'ях, будуць чыстымі і светлымі думкі і жаданні. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, поспехаў і ўсяго найлепшага!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Хрыстос Васкрэсе!

Дарагія браты і сёстры!

Цяпер радуюцца Неба і зямля, абвяшчаючы пераможную песню: «Христос воскресе из мертвых, смертию смерть поправ и сущим во гробех живот даровав!» Гэты трапар, галоўны спеў свята Святога Вялікадня, паўтараецца шматкроць у нашых храмах, перапаўняючы сэрцы вернікаў асаблівай радасцю. Гэта радасць, што Хрыстос уваскрэс, перамог смерць і адкрыў нам шлях да вечнага жыцця. І каб жыць вечна, ад нас патрабуецца выканаць дадзены нам Богам маральны закон, заснаваны на любові: калі навучымся прабачаць і ўсім сэрцам любіць бліжніх нашых, дзеля якіх прыйшоў на зямлю, пакутаваў, памёр і ўваскрос Збаўца. Няхай радасць свята ўмацоўвае нас у веры Хрыстовай і дае нам сілы супрацьстаяць усякаму злу, пераадольваць варожасць і падзелы, дапамагаючы людзям здабыць шлях да Бога.

Збавіцель заклікаў апосталаў, а праз іх — і ўсіх паслядоўнікаў Сваіх: «Учите соблюдать все, что я повелел вам; и се, Я с вами во все дни до скончания века» (Ìô. 28, 20).

У светлы дзень Вялікадня Гасподняга малітоўна жадаю ўсім вам найвялікшай велікоднай радасці, узаемнай любові, здароўя душэўнага і цялеснага, дабрабыту, шматгоддзя і дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах!

Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс Хрыстос!

Благачынны, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч

Дарагія землякі!

Ад душы віншую вас з вялікім святам Вялікадня! Светлае Хрыстова Уваскрэсенне з'яўляецца падставай нашай веры. У гэтыя дні радасць напаўняе людскія сэрцы, аб'ядноўвае вернікаў і сумняваючыхся, праведных і грэшных у адну вялікую сям'ю. Дык няхай гэта велікодная радасць прымножыцца ў кожным! Шчодра дзяліцеся ёю з усімі.

Няхай свята Уваскрэсення Хрыстовага прынясе вам шчасце і выкананне самых добрых жаданняў. Міру, здароўя, даўгалецця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Павел Сільчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь