Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Набярэжная
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 лістапада 2021

Патрыётамі не нараджаюцца – імі становяцца

Гэта сцвярджэнне доказаў не патрабуе. Бясспрэчны і той факт, што ў сучаснай моладзі іншыя каштоўнасці, чым у папярэдніх пакаленняў. І выхаваць у іх пачуццё сапраўднага, не фармальнага, патрыятызму — задача не самая простая.

Дапамагчы ў гэтым павінна Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022—2025 гады. Падрыхтоўка яе праекту завяршылася ў пачатку лістапада. Цяпер па ўсёй краіне ідзе актыўнае абмеркаванне дакумента, які яшчэ можна ўдасканаліць.

12 лістапада з гэтай мэтай у Пастаўскім райвыканкаме была арганізавана дыялогавая пляцоўка. На імпрэзу былі запрошаны начальнікі аддзелаў і служб, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, устаноў культуры і адукацыі, воінскіх часцей, якія размяшчаюцца на тэрыторыі нашага раёна, і іншыя.

Першымі на дыялогавай пляцоўцы выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург.

У нашай нацыянальнай культуры і гістарычнай памяці сканцэнтраваны каласальныя духоўныя багацці, - адзначыў Станіслаў Уладзіміравіч. - Гэта той маральны стрыжань, які дапамагае захаваць нашу нацыянальную самабытнасць. Сёння, калі звонку нашай моладзі навязваюцца чужыя каштоўнасці, для нас вельмі важна паказаць багацце нацыянальнай культуры, захаваць свае ідэалы і пачуццё нацыянальнай годнасці.

Новая праграма распрацавана на аснове статыстычных даных, навуковых даследаванняў, актаў заканадаўства. Яе падрыхтавалі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінадукацыі, Дзяржкамітэт па навуках і тэхналогіях і іншыя структуры. Пры напісанні дакумента ўлічваліся вынікі сацапытання насельніцтва, праведзенага Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў 2021 годзе, а таксама аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў.

У праграме апублікаваны шэраг вынікаў сацыялагічных апытанняў. Паводле дадзеных, больш за палову беларусаў (58,3%) называюць сябе патрыётамі, 24,6% не змаглі адказаць. Пры гэтым старэйшае пакаленне (старэйшыя за 65 гадоў) часцей адносіць сябе да патрыётаў (на 17,4%), чым рэспандэнты малодшыя за 18 гадоў.

Выхаваць патрыятызм менавіта ў падрастаючага пакалення - першарадная задача органаў улады. Пра тое, што робіцца для дасягнення гэтай мэты, падчас дыялогавай пляцоўкі расказалі дырэктар СШ №4 Вячаслаў Пякарскі, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Кацярына Малевіч, загадчык аддзелам турызму, краязнаўства і патрыятычнай работы Пастаўскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Марына Мышка.

Выступіў на мерапрыемстве і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі раёна (і ўсёй краіны) уведзены пасады кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. У школах Пастаўшчыны на іх ужо працуюць 9 чалавек, у СШ №3 вакансія адкрыта.

Нямала гаварылася аб тым, што патрыятычнае выхаванне павінна пачынацца не ў школе, а ў сям'і і ролю бацькоў у гэтым пытанні пераацаніць складана.

Што тычыцца ўстаноў адукацыі, у гэтым годзе ў іх будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Ад удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі паступіў шэраг прапаноў па ўдасканаленні праграмы. Яны будуць улічаны пры далейшай працы над дакументам.

Іна Сняжкова, газета «Пастаўскі край»