Бел
У Паставах з працоўным візітам знаходзіцца Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Пастаўскай выбарчай акрузе № 29 Ігар Сергяенка.
У раённым Доме культуры ён сустрэўся з жыхарамі райцэнтра, якіх інфармаваў аб сацыяльна-эканамічных дасягненнях суверэннай Беларусі за мінулыя 30 гадоў, аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне, дзейнасці беларускага парламента, адказаў на пытанні, якія прагучалі з залы.
Ігар Сергяенка таксама наведаў вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Завод Проміс", сустрэўся з яго калектывам, азнаёміўся з прадукцыяй і арганізацыяй яе выпуску.
Да спіса