Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Набярэжная Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 верасня 2022

Пастаўскі раён з рабочым візітам наведаў Макеенка Аляксей Мікалаевіч

У рамках «Адзінага дня інфармавання» з працоўным візітам Пастаўскі раён наведаў намеснік начальніка «Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС» Макеенка Аляксей Мікалаевіч.

Права першага слова было дадзена запрошанаму госцю - Куталёву Дзмітрыю Віктаравічу, начальніку аддзела ўнутраных спраў Пастаўскага райвыканкама. Ён расказаў аб аператыўнай абстаноўцы, склаўшайся як у раёне так і ў рэспубліцы, нагадаў прысутным аб распаўсюджаных метадах махлярства як у рэальным жыцці, так і ў сетцы інтэрнэт. «На жаль, не страчвае актуальнасці і тэматыка ваджэння транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.» - працягнуў Дзмітрый Віктаравіч, - «Няхай чалавек і ўпэўнены ў сваіх «сілах», аднак алкаголь згубна ўплывае на ўспрыманне рэальнай карціны і катэгарычна перашкаджае адэкватнаму ваджэнню.» Таксама, было, ёсць і застаецца пытанне хуткаснага рэжыму, незахаванне якога забірае мноства жыццяў.

Работнікам Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, быў прадстаўлены фільм, аб выніках дзейнасці і важных падзеях структуры МНС за жнівень.

Далей працягнуў намеснік начальніка «Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС». У сваю чаргу ён нагадаў аб надыходзячым дзяржаўным свяце і расказаў некалькі гістарычных фактаў непасрэдна папярэднічаючых стварэнню гэтага свята. Нагадаў пра важнасць гісторыі сваёй краіны, а таксама манкуртах. Не застаецца без увагі і бытавы траўматызм, а так жа захаванне правоў, законнасці і правапарадку. У чарговы раз нагадаў алгарытм дзеянняў пры атрыманні траўм.

У гонар Года гістарычнай памяці, а таксама пры падтрымцы Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» работнікамі Пастаўскага РАНС, а таксама асабіста Аляксеем Мікалаевічам была ўсталявана памятная таблічка на брацкай магіле ў вёсцы Маньковічы. Пазней прадстаўнік Пастаўскага краязнаўчага музея расказала пра гісторыю стварэння мемарыяла. У канцы мерапрыемства работнікі аддалі даніну павагі героям, загінуўшым дзеля мірнага неба над нашымі галовамі.