Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Начная набярэжная Набярэжная Паставы ноччу Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 ліпеня 2022

Пастаўскі раён далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу з «Добрым сэрцам!»

Штогод з 1 жніўня па 5 верасня праходзіць дабрачынная акцыя «У школу з Добрым Сэрцам». У рамках акцыі валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае Сэрца» арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прылад, іншых неабходных для падрыхтоўкі да маючага адбыцца навучальнага года рэчаў дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Валанцёры арганізуюць пункты збору канцылярскіх і спартыўных прылад, навучальных дапаможнікаў, школьнага адзення ў гандлёвых цэнтрах і магазінах, наведваюць дома дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, шматдзетныя сем'і, праводзяць канцэртныя праграмы ў дзіцячых інтэрнатных установах з уручэннем падарункаў выхаванцам.

Па ўсёй Віцебшчыне будзе арганізавана больш за 40 пунктаў збору неабходных рэчаў і канцылярскіх прылад для далейшай перадачы тым, хто мае патрэбу.

З 1 па 31 жніўня такі пункт будзе працаваць у будынку ўнівермага на пл.Леніна ў Паставах.