Бел
21 сакавіка, у Міжнародны дзень лясоў, у Беларусі стартавала акцыя "Дай лесу новае жыццё!". Далучыліся да яе і пастаўчане.
Першымі на пасадку лесу каля вёскі Чарты выйшлі работнікі Пастаўскага лясніцтва на чале з ляснічым Віктарам Клянцэвічам. Сюды прыехалі члены школьнага лясніцтва з СШ №4 разам з кіраўніком — настаўнікам працы Іосіфам Пяткоўскім, а таксама самыя юныя лесаводы з дашкольнага лясніцтва "Мурашкі" дзіцячага садка №1.