Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"
29.01.2026

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"

28 студзеня ў СШ №3 падвялі вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" і назвалі пераможцаў у чатырох намінацыя.

Сярод маладых педагогаў найлепшай стала настаўнік пачатковых класаў Пастаўскай гімназіі Аляксандра Веранько. У намінацыі "Пачатковыя класы, музыка" перамогу атрымала настаўніца музыкі СШ №3 Наталля Бароўка. У блоку "Фізіка, матэматыка, інфарматыка, біялогія" не было роўных выкладчыку інфарматыкі СШ № 1 Георгію Несцяровічу. А ў намінацыі "Замежная мова" пальма першынства дасталася настаўніку нямецкай і англійскай моў Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валадзько Вользе Ярашэвіч.

Пераможцы атрымалі ганаровыя граматы аддзела па адукацыі райвыканкама і падарункавыя сертыфікаты ад раённай арганізацыі РГА "Белая Русь". Таксама ім і астатнім канкурсантам уручылі дыпломы ўдзельнікаў і кветкі.

Да спіса