Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Набярэжная
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 снежня 2022

Падарунак асаблівага прызначэння

23 снежня АДРАЦ «Ветразь» наведаў намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык. У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ён разам з іншымі высокімі гасцямі падарыў цэнтру падарунак, які нясе ў сабе не толькі радасць, але і надзею.

У той дзень у цэнтры вольнага часу «Ветразя» сабраліся дзясяткі дзяцей, якія знаходзяцца тут на аздараўленні або рэабілітацыі, а таксама родныя, якія іх суправаджаюць. Сярод ганаровых гасцей былі: генеральны дырэктар ААТ «БелАЗ» Сяргей Нікіфаровіч, дырэктар па маркетынгу гандлёвага дома «БелАЗ» Наталля Халадуліна, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік.

Першым прысутных прывітаў дырэктар АДРАЦ «Ветразь» Сяргей Петухоў.

— Канец года — найлепшы час, каб падвесці вынікі і нагадаць грамадству, як шмат у нашай краіне робіцца для дзяцей і якую ўвагу гэтаму ўдзяляе наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, — адзначыў Сяргей Юрыевіч. — Штогадовы клопат з боку дзяржавы дазваляе дзецям адчуваць сябе абароненымі і ў плане адукацыі, і ў плане захавання здароўя. А такая цудоўная акцыя, як «Нашы дзеці"», яшчэ і дорыць хлопцам шмат светлых, цудоўных эмоцый.

Менавіта такія эмоцыі падарыла прысутным забаўляльная навагодняя праграма, падрыхтаваная работнікамі раённага Дома культуры. Карагоды вакол ёлкі, танцы, конкурсы ў кампаніі Дзеда Мароза, Снягуркі і іншых казачных персанажаў забяспечылі дзецям добры настрой. Не хавалі яго і госці.

— Сёння я вітаю вас тут ад імя ўсяго Урада Рэспублікі Беларусь, — казаў віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык. — У першую чаргу хацеў бы выказаць словы падзякі вам, паважаныя медыцынскія работнікі, педагогі, іншыя спецыялісты, якія працуюць тут. Ваша праца вельмі складаная і напружаная, патрабуе шмат цярплівасці і маральных сіл. Важна, што ў нас у краіне ёсць такі цэнтр, дзе дзеці могуць аднаўляць здароўе дзякуючы добраму абсталяванню і прафесійнаму персаналу.

Сённяшняе мерапрыемства вярнула мяне ў дзяцінства, калі я з нецярпеннем чакаў свята, каб сарваць з ёлкі дэфіцытныя тады мандарыны ці цукеркі. Цяпер іншыя часы - усяго ў дастатку. Але па-ранейшаму Новы год дорыць нам веру ў цуд і надзею на лепшае. Шчыра жадаю ўсім здароўя, працвітання і добрага настрою на працягу ўсяго года.

Пётр Аляксандравіч адзначыў, што згодна з указам Прэзідэнта ён з'яўляецца ўпаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці, таму ў далейшым будзе цесна супрацоўнічаць з рэгіёнамі Віцебшчыны ў пытаннях эканомікі і па іншых напрамках.

У канцы сустрэчы высокія госці ўручылі падарункі. Усе дзеці атрымалі прысмакі, а «Ветразю» была перададзена інтэрактыўная сэнсарная сістэма коштам 9 тысяч рублёў. Яна зроблена ў выглядзе вялікага стала і будзе актыўна выкарыстоўвацца псіхолагамі, лагапедамі, іншымі спецыялістамі цэнтра для дапамогі дзецям з затрымкай развіцця. І, несумненна, падштурхне да новых поспехаў у рэабілітацыі — а гэта ў любую пару года лепшы падарунак як дзецям, так і іх бацькам.

Іна Сняжкова, раённая газета «Пастаўскі край»