Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 ліпеня 2022

«Нёман» асабліва ўразіў...

Старажытны і ў той жа час малады горад Ліда, бярозаўскія шкляныя шэдэўры і стары млын, які ператварыўся ў шыкоўную сядзібу, — усё гэта можна было ўбачыць падчас экскурсіі, арганізаванай Пастаўскім раённым аб'яднаннем прафсаюзаў.

Лідскі замак са сваёй шматвяковай гісторыяй, велічны помнік Гедыміну, унікальныя касцёл Узвіжання Святога Крыжа і Свята-Міхайлаўскі сабор, а таксама помнік воінам-чыгуначнікам у выглядзе захаваўшагася паравоза мінулых гадоў, скульптура «Камандзіровачны» і многае іншае, патанаючае ў багацці квітнеючага гарадскога ландшафту… Гэтым запомніўся горад Ліда. Практычна цалкам разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны горад паўстаў з попелу і здольны здзіўляць турыстаў.

Але самыя яскравыя ўражанні асабіста мяне чакалі пазней. Праехаўшы ўсяго 30 км да наступнага пункта нашага турыстычнага маршруту, мы аказаліся ў казцы. Практычна ў Ізумрудным горадзе... Не ўсім вядома, што звыклы для слыху гродзенскі шклозавод «Нёман» знаходзіцца зусім не ў Гродне. Прадпрыемства з'яўляецца горадаўтваральным горада Бярозаўка з насельніцтвам усяго каля 10 тыс. чалавек.

Першае, што ўразіла, — гэта вялізная плошча завода, якую немагчыма было акінуць адным поглядам. Але чым далей мы паглыбляліся ў шкляную справу, тым часцей захапляла дух…

Сэрцам «Нёмана» можна назваць печы і прастору вакол іх, дзе некалькі брыгад адначасова працуюць над вырабам рознай прадукцыі. Распаленае шкло астывае хутка, таму ў майстроў ёсць лічаныя хвіліны, каб надаць вырабу патрэбную форму. Такая праца патрабуе канцэнтрацыі, рухомасці і ювелірнай дакладнасці. Назіраючы за імі, складалася ўражанне, што мы знаходзімся ўсярэдзіне гадзіннікавага механізму, дзе пры зладжаным узаемадзеянні розных шасцяронак запушчаны велізарны працаёмкі працэс. Успрымаўся ён як асобны від мастацтва.

Узрушаючая калекцыя вырабаў, вырабленых тут на працягу ўсяго часу існавання завода, сабрана ў яго музеі. Цікаўна было разглядаць фірменнае малочна-дымчатае шкло з найтонкай «нёманскай ніткай», высакародны крышталь і мноства іншых шкляных экспазіцый, адзначаных прэміямі і дыпломамі прэстыжных міжнародных выставак. Некаторыя экспанаты датуюцца ажно 1910 годам! У калекцыі прадстаўлена вялікая разнастайнасць форм і іх спалучэнняў: вазы і кубкі пераможцам культурных і спартыўных мерапрыемстваў, падсвечнікі, разнастайныя прадметы для сервіроўкі, шкляныя статуэткі, арт-экспазіцыі і многае іншае… Адна толькі чаканка золатам чаго вартая!

Не раз мурашкі беглі па скуры пасля апавяданняў экскурсавода пра гісторыю ўзнікнення нёманскіх шэдэўраў. Узяць, напрыклад, выпадак наведвання завода пасламі з розных краін. Цікавячыся, наколькі ўмелыя майстры тут працуюць, жонка пасла Вялікабрытаніі звярнулася з пытаннем, ці могуць яны вырабіць калы. Гэта быў своеасаблівы выклік шкловыдзімальшчыкам. На здзіўленне ўсёй дэлегацыі, пасля заканчэння візіту ім уручылі букет з тых самых кветак. Годна, ці не праўда?

Або гісторыя вазы «сноп каласоў», якая была выраблена для прадстаўлення на ВДНГ у Маскве. Складаецца яна з трох частак. Ніжняя і сярэдняя - таўсцейшыя і для нанясення разьбянага малюнка былі досыць устойлівымі. Чаго не скажаш пра больш тонкую верхнюю частку, трымаць якую было праблематычна. Таму працоўныя завода прынялі рашэнне апрануць яе на галаву майстра, каб краі вазы былі на яго плячах. І толькі такім чынам шліфоўшчыкі змаглі нарэзаць на вазе ўзоры каласоў. На яе выраб пайшоў месяц. Таксама варта адзначыць, што вага выраба складае больш за 40 кг.

Пасля наведвання шклозавода «Нёман» вядомая фраза «Не багі гаршкі абпальваюць» успаміналася не аднойчы. Працэс вырабу празрыстага матэрыялу з пяску складана паддаецца тлумачэнню. Не кажучы ўжо пра вытанчанасць форм, шматфункцыянальнасць, разнастайнасць колераў і ўзораў…

На працягу свайго шляху развіцця завод неаднаразова трансфармаваўся. Гэта дазволіла яму назапасіць неацэнны досвед і заявіць аб сабе на ўвесь свет вытворчасцю прадукцыі ручной работы найвысокай якасці па ўзорах мастакоў-майстроў. Залаты медаль «Брэнд года-2018», які прадпрыемства атрымала ў Еўропе, - таму пацвярджэнне.

Здавалася б, усё выдатна! Але канец гэтай казкі можа быць сумным: далейшы лёс «Нёмана» пакуль не вядомы. Ад гэтага нешта ўнутры перавярнулася... Успомніўся наш гуцкі шклозавод... Застаецца спадзявацца, што нейкім «чароўным чынам» усё наладзіцца. Дарослыя таксама вераць у казку!

Завяршылася экскурсія наведваннем сядзібы «Вольны млынар» (некалі старадаўні млын, выкуплены на аўкцыёне) з дэгустацыяй лідскага піва.

Крысціна Рубель, раённая газета «Пастаўскі край»

1

1

1

1

1

1

1