Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 красавіка 2023

Міжнародная выстава турысцкіх паслуг «Адпачынак-2023» пройдзе ў Мінску з 13 па 15 красавіка

З 13 па 15 красавіка ў Мінску адбудзецца юбілейная Міжнародная выстава турысцкіх паслуг «АДПАЧЫНАК-2023». 25-ы раз форум не проста збярэ на адной пляцоўцы ключавых гульцоў турыстычнай індустрыі, а ў чарговы раз выступіць драйверам галіны, прадстаўляючы дзелавую праграму па самых актуальных тэмах.

Падзейны і індустрыяльны, медыцынскі і гастранамічны, экстрэмальны і спартыўны турызм, транспартная даступнасць і бяспека падарожжаў, адукацыя і падрыхтоўка кадраў, digital-тэхналогіі і новыя турыстычныя брэнды - усё гэта і многае іншае ў праграме найбуйнейшай турыстычнай выставы Беларусі «Адпачынак-2023».

За тры выставачныя дні свой турыстычны патэнцыял, новыя праграмы і прапановы прадэманструюць больш 100 экспанентаў: тураператары, санаторыі, аграсядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, гатэлі, гасцініцы і загарадныя комплексы, а таксама страхавыя і транспартныя кампаніі.

Наведвальнікі выставы змогуць азнаёміцца з рознабаковымі магчымасцямі пляжнага, санаторна-курортнага, гарналыжнага, рэлігійнага, прамысловага і многіх іншых відаў турызму.

Падрабязную інфармацыю, чытайце тут.

vitebsk-region.gov.by