Бел
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Артур Карповіч сёння з рабочай паездкай наведаў Пастаўскі раён.
У рамках акцыі "Ад усёй душы" ён павіншаваў з навагоднімі і каляднымі святамі пастаяльцаў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Пастаўскага ТЦСАН, азнаёміўся з умовамі пражывання падапечных і матэрыяльна-тэхнічнай базай установы. Для яе ўмацавання Артур Барысавіч падарыў пральную машыну.






