Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Набярэжная Начная набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 сакавіка 2023

Мілыя нашы пастаўчанкі!

Віншуем вас з цудоўным святам — 8 Сакавіка! Гэта свята вясны і зачаравання. Яно ўвасабляе ў сабе неўвядальную прыгажосць і пяшчоту, дабрыню і любоў, з'яўляецца сімвалам вечнага працягу жыцця. Сёння вы нароўні з мужчынамі дасягаеце неверагодных вышынь у любой сферы - палітыцы, грамадскім жыцці, навуцы, бізнэсе, спорце. І пры гэтым клапоціцеся аб сям'і, атачаючы ўвагай сваіх родных і блізкіх, захоўваеце цеплыню хатняга агменю, выхоўваеце дзяцей. Вы валодаеце невычэрпнай цярплівасцю і мудрасцю, натхняеце нас, мужчын, на высакародныя ўчынкі і здзяйсненні.

Дарагія жанчыны! Няхай здзяйсняюцца ўсе вашы надзеі і мары, кожны дзень будзе азораны шчаслівымі ўсмешкамі, а разам з водарам вясновых кветак у ваша жыццё ўвойдуць радасць і дабрабыт.

Жадаем вам моцнага здароўя, кахання і падтрымкі блізкіх, узаемаразумення, душэўнай гармоніі!

 

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 


Дарагія жанчыны!

Віншую вас з самым далікатным вясновым святам - Днём жанчын! Яно адзначаецца ў пачатку вясны не выпадкова: жанчына шмат у чым падобная на гэту цудоўную пару года - пакорлівасцю, прыгажосцю, эмацыйнасцю, вясёлкавай насычанасцю пачуццяў. Менавіта дзякуючы цудоўнай палове чалавецтва, яе любові і дабрыні мы пераадольваем усе нягоды, з надзеяй глядзім у будучыню. Бо цеплыня і ласка сэрца жанчыны — маці, жонкі, каханай — лепшае, што можа быць у жыцці.

Паважаныя жанчыны! Няхай пра вас заўсёды клапоцяцца мужчыны, любяць вас, шануюць, паважаюць і засцерагаюць, а гэта ў сваю чаргу дорыць вам натхненне для новых поспехаў і здзяйсненняў.

 

Павел Сільчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь