Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
"Культурнай сталіцай" у 2026 годзе становіцца горад Паставы
31.03.2025

"Культурнай сталіцай" у 2026 годзе становіцца горад Паставы

Гісторыя горада налічвае некалькі стагоддзяў. На месцы сучасных Пастаў раней існавала паселішча Пасаднік, упершыню згаданае ў 1409 годзе. Спрадвеку гэтая мясцовасць славілася багатымі кірмашамі, якія працягваліся да двух тыдняў. Але найбольш Паставы славіліся сваім млыном. У цэнтры Пастаў на рацэ Мядзелка захаваўся будынак млына, пабудаванае ў XIX стагоддзі. Сёння тут знаходзіцца Дом рамёстваў.

У аг. Камаі Пастаўскага раёна знаходзіцца ўнікальны помнік архітэктуры- Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля. Менавіта ў Паставах праходзіць адзін з самых знакавых фестываляў народнага мастацтва нашай краіны - Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік".

Да спіса