Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 мая 2023

Кіроўцы ў Беларусі павінны днём ездзіць з блізкім святлом фар з 25 мая па 5 чэрвеня

Напярэдадні летніх школьных канікул і ў сувязі з пачаткам актыўных перавозак дзяцей прагназуецца рост аб'ектыўных пагроз гарантавання бяспекі дзяцей на дарозе. У сувязі з чым з 25 мая па 5 чэрвеня 2023 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскі спецыяльны комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх «Увага - Дзеці!».

У дні правядзення спецмерапрыемства рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар — для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.

ДАВЕДКА:

У студзені—красавіку 2023 г. па рэспубліцы адзначаны рост колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей, загінуўшых і параненых у іх непаўналетніх.

У  дарожных здарэннях загінулі 3 і атрымалі раненні 35 непаўналетніх пасажыраў, загінулі 1 і былі траўміраваны 40 дзяцей-пешаходаў, атрымалі раненні 8 веласіпедыстаў і 5 непаўналетніх вадзіцеляў.

74,1% ДТЗ з удзелам дзяцей адбылося па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў, у якіх 4 непаўналетнія загінулі і 67 атрымалі раненні.