У Мінскай і Віцебскай абласцях Камітэт дзяржаўнай бяспекі з 5 студзеня праводзіць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДБ.
У мерапрыемствах задзейнічаны падраздзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Узброеных сіл, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых дзяржаўных органаў.
Па сцэнары вучэнняў плануецца задзейнічаць ваенную тэхніку.