Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная Паставы ноччу
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 ліпеня 2022

Яўрэйскія могілкі як гістарычныя аб'екты

Пад такой назвай 12 ліпеня ў раённым краязнаўчым музеі прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Магілёўскай яўрэйскай абшчыны Ідай Шендзеровіч і Аляксандрам Ліціным.

1

1

1

Іда Шендзеровіч і Аляксандр Ліцін — вядомыя ў Магілёве людзі, якія клапоцяцца аб захаванні яўрэйскай спадчыны. Іда - гісторык, экскурсавод, каардынатар праекта «Вузел жыцця». Аляксандр - прафесійны фотамастак і фотажурналіст, аўтар і складальнік выданняў па гісторыі яўрэйскай нацыі ў Беларусі. Па асабістай ініцыятыве яны прыехалі ў наш горад, каб сустрэцца і паразмаўляць з усімі неабыякавымі да яўрэйскай культуры жыхарамі, падзяліцца цікавай інфармацыяй аб цэлым кульце яўрэйскіх могілак, якіх у Беларусі захавалася каля трохсот.

У нас ёсць праект па аднаўленні яўрэйскіх могілак у Магілёве. Разам з тым мы займаемся вывучэннем такіх могілак па ўсёй Беларусі. Бо ў многіх гарадах да Першай сусветнай вайны яўрэйскае насельніцтва складала ад 30 да 100%, - распавядала Іда Міхайлаўна. - У вашым раёне вельмі шмат яўрэйскіх могілак. З асабістых назіранняў магу адзначыць, што ў заходняй частцы Беларусі яны знаходзяцца ў лепшым стане, чым ва ўсходняй. Звязваю гэта асабліва з менталітэтам, з рэлігійнасцю насельніцтва.

 

Іда Шендзеровіч расказвала пра вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць яўрэйскіх надмагілляў. Насамрэч гэта не толькі асабісты помнік па нябожчыку (з рэлігійнага пункту гледжання), але ён яшчэ мае прамое дачыненне да гарадской культуры таго насельніцтва, якое тут некалі пражывала. Надпісы (правільна сказаць - эпітафіі) на яўрэйскіх надмагіллях малазразумелыя мясцовым людзям. Некаторыя з іх - гэта вершаваныя творы, якія змяшчаюць як тэксты са Святога Пісання з імем і датай смерці нябожчыка, так і аўтарскія тлумачэнні, напрыклад: «памёр ад пандэміі». І дзякуючы надмагіллю можна даведацца інфармацыю, якая адносіцца да гісторыі дадзенага месца.

Цікава было даведацца, што надмагіллі выраблялі з рознага матэрыялу: дрэва, палявых камянёў, бетону, чыгуну, керамікі, мармуру і іншых. Часта можна сустрэць надмагіллі з граніту, які з'яўляецца нятанным матэрыялам. А ўлічваючы той факт, што выкананы яны былі майстэрскімі разьбярамі, можна казаць пра нядрэнна развітую эканоміку ў той час і пра тое, што людзі маглі сабе гэта дазволіць.

Вядома, што яўрэйская пахавальная традыцыя забараняла партрэты на надмагіллях. Таму ўся інфармацыя аб памерлым перадавалася пры дапамозе сімвалаў. Напрыклад, рука, якая апускае манету ў скрыню для ахвяраванняў, кажа аб тым, што пры жыцці нябожчык шмат займаўся дабрачыннасцю. Карона над пэўным сімвалам - яўрэйскі знак, які абазначае высокае становішча чалавека пры жыцці. Аднарога можна ўбачыць на магілах дзяўчат як сімвал нявіннасці памерлай і шмат іншых.

Таксама надмагілле дазваляе ўбачыць асабістую інфармацыю - імёны, прозвішчы. З пункту гледжання геніялогіі, гэта вялікая магчымасць устанавіць разарваныя сямейныя сувязі яўрэяў. Для вывучэння гісторыі горада гэта таксама немалаважны аспект. Бо дзякуючы такім звесткам можна прыцягнуць інвестараў, а таксама тых, хто хоча знайсці людзей, якія жылі тут раней, каб больш даведацца пра гісторыю горада. Дапамагчы ў гэтым могуць нашчадкі былых мясцовых жыхароў. А для таго трэба паказаць ім гэтую інфармацыю.

Яўрэйскія могілкі - гэта месцы з асаблівай атмасферай. Яны могуць стаць унікальнымі турыстычнымі аб'ектамі. Пасля Халакосту і незлічоных міграцый часам толькі гэтыя святыя месцы могуць указаць на тое, што тут жылі яўрэі.

Гісторык засяродзіла ўвагу на тым, што ўсё гэта цікава ў плане як гісторыі, так і гісторыі мастацтва. Па тэкстах, якія змяшчаюцца на надмагіллях, можна бачыць, як змяняўся ідэалагічны (філасофскі) падыход, а па выявах - як уплывала мода і развіццё тэхналогій. Гэта ўсё важна, таму што з'яўляецца часткай гісторыі горада і жыхароў, якія гэты горад будавалі.

У Паставах, напрыклад, пражывала больш за 50% яўрэяў, — працягвала Іда Шендзеровіч. — У гарадской прасторы ад яўрэйскай спадчыны засталося зусім няшмат. Магчыма, нейкія з дамоў належалі яўрэям, але пакуль пра гэта не ведаюць нават у музеях, т.я. інфармацыя яшчэ не вывучана. У вас захаваўся стары будынак сінагогі, але на ім няма ніякага абазначэння, што гэта менавіта будынак сінагогі. Адзінае, што тут пазначана як яўрэйскія, гэтыя могілкі, якія абгарадзілі летась пры падтрымцы еўрапейскага фонду аховы яўрэйскіх могілак. Захавалiся яны нядрэнна.

У пасляваенныя гады яўрэйскае насельніцтва знікала з месцаў звыклай дыслакацыі. Выжыўшыя яўрэі імкнуліся іх пакінуць. Могілкі заставаліся без нагляду. Іда Міхайлаўна дэманстравала фотафакты аб тым, што пасля ваенных разбурэнняў надмагіллі выкарыстоўвалі як будаўнічы матэрыял, а дзесьці іх проста разбуралі ў мэтах вызвалення тэрыторыі пад горадабудаўнічую пляцоўку. Таксама гісторык адзначыла той факт, што мясцовыя жыхары з павагай ставяцца да гісторыі яўрэйскага народа. Пра гэта сведчаць адноўленыя і дагледжаныя яўрэйскія могілкі ў Дуніловічах, Камаях, Дзятлаве, Янавічах і ў іншых месцах.

У планах у нас — пашырэнне музейнай экспазіцыі, а менавіта раздзела «Гісторыя Пастаўшчыны», — падводзячы вынік сустрэчы, гаварыла дырэктар музея Валянціна Друсь. — Паколькі наша мясцовасць шматнацыянальная і шматканфесійная, у сябе ў музеі мы адлюстроўваем нацыянальныя меншасці Пастаўшчыны. У мінулым годзе экспазіцыю дапоўнілі матэрыяламі пра татараў, у 2022-2023 плануем пашырыць яе інфармацыяй аб яўрэях Пастаўшчыны. Таму будзем удзячны жыхарам раёна, якія змогуць дапамагчы нам: дадуць інфармацыю па гэтай тэме або нейкія прадметы.

Крысціна Рубель, раённая газета «Пастаўскі край»

Іда Шендзеровіч падчас сустрэчы ў раённым краязнаўчым музеі