Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Начная набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 лютага 2022

Ганаровая перамога

Па выніках работы за 2021 год Пастаўскі дом рамёстваў «Стары млын» прызнаны найлепшым у Віцебскай вобласці

Конкурс сярод гарадскіх і сельскіх устаноў культуры Віцебшчыны ладзіцца штогод. У намінацыі «Найлепшы Дом рамёстваў» пастаўчане не навічкі — заяўкі на ўдзел у творчым спаборніцтве яны падавалі і раней. І нават двойчы перамагалі —  у 2005 і 2015 гадах.

Сёлета поспех паўтарыўся. Журы высока ацаніла якасць і колькасць мерапрыемстваў, арганізаваных установай у 2021 годзе, яе папулярнасць сярод наведвальнікаў, разнастайнасць кірункаў дзейнасці, паспяховае аказанне платных паслуг. Адным словам, паставіла найвышэйшы бал за ўсю тую работу, якую право­дзіць невялікі калектыў творчых супрацоўнікаў Пастаўскага Дома рамёстваў.

Пра іх высокі прафесіяналізм сведчыць шэраг дыпломаў усіх ступеняў, заваяваных летась у абласных і рэспубліканскіх конкурсах. А адным з самых важкіх дасягненняў за мінулы год можна лічыць тое, што дырэктару «Старога млына» Таццяне Петух і майстру Вользе Гукавай першым у раёне прысвоена званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь».

— Мінулы год быў вельмі багатым на разнастайныя па­дзеі, — адзначыла дырэктар Дома рамёстваў «Стары млын» Таццяна Петух. — Большасць мерапрыемстваў, якія мы праводзілі, былі прысвечаныя Году народнага адзінства. Многае зроблена і ў плане папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны. У 2021 годзе ў яго ўнесены яшчэ адзін элемент з Пастаўшчыны — выцінанка.

Планаў на 2022-і шмат. Так як ён аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, будзем ладзіць мерапрыемствы гэтай тэматыкі. Запланавана некалькі выстаў старых фотаздымкаў, шмат іншага. Сачыце за анонсам і прыходзьце. Будзем радыя бачыць кожнага!

Іна Сняжкова, газета “Пастаўскі край”