Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Храм Паставаў Набярэжная Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 кастрычніка 2022

Ёсць куды расці!

У Паставах з'явілася Алея маладых спецыялістаў. Яе высадзілі выпускнікі ВНУ і ССНУ, якія прыбылі сёлета ў наш раён на свае першыя працоўныя месцы.

Новая алея закладзена падчас традыцыйнай сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна. Яна была арганізавана 13 кастрычніка. Насычаная праграма складалася са зносін з прадстаўнікамі мясцовай улады і знаёмства з рознымі аб'ектамі ў горадзе і за яго межамі.

Пачалося мерапрыемства ў райвыканкаме. Першым маладыя кадры прывітаў кіраўнік раёна Сяргей Чэпік.

Сёлета кадравы склад Пастаўшчыны папоўнілі 97 чалавек, — зазначыў Сяргей Васільевіч. — Шчыра спадзяюся, што кожны спецыяліст зробіць свой уклад у паспяховае развіццё нашага рэгіёна. Вашы энергічнасць, крэатыўнасць, «прасунутасць» усяляюць аптымізм. Галоўнае - нічога не бойцеся, будзьце смелымі, мэтанакіраванымі, па-максімуму выкарыстоўвайце тую вялікую колькасць магчымасцяў, якую дае вам дзяржава. Калі ёсць новыя ідэі, ініцыятывы, то абавязкова агучвайце. Будзем старацца разам іх здзейсніць.

Сяргей Чэпік расказаў маладым людзям пра выдатныя мясціны Пастаўшчыны, яе вядомых ураджэнцаў, існуючую інфраструктуру, перспектывы развіцця. Асабліва цікавыя гэтыя звесткі былі іншагароднім спецыялістам, сярод якіх ёсць ураджэнцы Браслаўскага, Глыбоцкага, Сенненскага, Нараўлянскага і іншых раёнаў Беларусі.

На сустрэчы абмяркоўваўся шэраг пытанняў, у тым ліку і самае актуальнае — жыллёвае. Аб тым, якія крэдыты могуць узяць маладыя кадры на ўладкаванне і куплю жылля, распавялі працаўнікі банкаў.

У новым доме па вуліцы Зялёнай, будаўніцтва якога ў стадыі завяршэння, як мінімум, тры кватэры будуць здавацца ў арэнду маладым спецыялістам

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Давыдоўскі гаварыў са спецыялістамі аб перспектывах унясення іх у рэзерв кіруючых кадраў. Тэму падтрымала начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Рудніцкая.

На сустрэчы таксама выступілі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, аддзелаў райвыканкама. Пасля гэтага маладыя людзі накіраваліся знаёміцца ​​з аб'ектамі Пастаўшчыны. Першым з іх стаў спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі», па якім спецыялісты прагуляліся ў кампаніі Дзеда Бая. Самыя смелыя нават апрабавалі хуткасны спуск троляў над возерам Белае.

Затым пабывалі на фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вул. Станкевіча, у студыі тэлеканала «Паставы ТБ», высадзілі алею з трох дзясяткаў ліп каля Пастаўскага малочнага завода. Канчатковым пунктам маршруту стаў Пастаўскі лясгас, дзе была арганізавана дэгустацыя розных відаў сыроў мясцовага малочнага завода. Тут жа ўсе ўдзельнікі сустрэчы змаглі паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы за кубкам гарачай гарбаты.

Іна Сняжкова