Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Набярэжная Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Паставы ноччу
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 ліпеня 2021

Едзеш за мяжу? Заплаці!

З 1 жніўня рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 чэрвеня 2021 года №238 прадугледжаны мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Беларусі пры выездзе з краіны. Раней ён пачаў дзейнічаць у Гродзенскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. За тлумачэннямі мы звярнуліся да афіцыйнага прадстаўніка Смаргонскай пагрангрупы Антона Бандарэнка.

-Што разумеецца пад транспартным сродкам?

-Гэта механiчны транспартны сродак, якi мае не менш чатырох колаў, тэхнічна дапушчальная максімальная маса якога не перавышае 5 тон, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын.

-Якая сума плацяжу?

-На тэрыторыі Гомельскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей збор для транспартных сродкаў да 5 тон, зарэгістраваных як у Беларусі, так і за яе межамі, устаноўлены ў памеры адной базавай велічыні (сёння гэта 29 рублёў). Сума збору з аўто не залежыць ад колькасці пасажыраў.

-Калі і якім чынам трэба плаціць?

-Выплаціць збор можна ў касах банкаў, праз банкаматы і інфакіёскі да перасячэння Дзяржаўнай мяжы, а так жа і пры яе перасячэнні ў пункце пропуску. Органы пагранiчнай службы рэкамендуюць выплачваць збор да прыбыцця ў пункт пропуску, каб пазбегнуць праблем з ажыццяўленнем плацяжоў, а таксама для скарачэння часу перасячэння мяжы.

Дакумент, які пацвярджае выплату збору, прадстаўляецца непасрэдна ў пункце пропуску пры перасячэньні мяжы супрацоўніку органаў пагранiчнай службы. Яго можна прад'явіць у папяровым або электронным выглядзе. Калі індывідуальны прадпрымальнік або арганізацыя выплацілі падатак са свайго рахунку, то пры выездзе за мяжу трэба дадаткова прад'явіць асобнік аплатнай інструкцыі з адзнакай банка. У выпадку ажыццяўлення пагранічнага кантролю мытнымі органамі дакумент аб аплаце прадстаўляецца службовай асобе мытні.

Збор выплачваецца ў даход бюджэту той вобласці, у якой размешчаны пункт пропуску. Напрыклад, калі выезд запланаваны праз пункт пропуску «Катлоўка» (Гродзенская вобласць), а выплата збору праведзена ў бюджэт Віцебскай вобласці, то збор не з'яўляецца выплачаным.

У сістэме разліку АРІП выплата ажыццяўляецца ў наступным парадку:

- адміністрацыйныя працэдуры, пошліны, зборы;

- збор за перасячэньне мяжы;

-Гродзенскі аблвыканкам / Гомельскі аблвыканкам ГФУ / Брэсцкі аблвыканкам ГФУ / Віцебскі аблвыканкам ГФУ;

- збор за перасячэньне мяжы.

Затым запаўняеце ўсе графы, названыя на старонцы, і вырабляеце аплату.

-Што павінна быць пазначана ў дакуменце аб выплаце збору?

-Прозвішча плацельшчыка або найменне арганізацыі, сума і дата выплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, прызначэнне плацяжу.

-Хто вызваляецца ад выплаты?

Пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў ад аплаты збору вызваляюцца:

- кіроўцы, якiя едуць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, а таксама суправаджаючыя памерлых для пахавання;

- удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны;

– інваліды I і II груп, а таксама іх суправаджаючыя;

- удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

- грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы.

Варта адзначыць, што па рашэнні абласных Саветаў дэпутатаў пералік асоб, вызваленых ад выплаты збору, можа дапаўняцца.

- Ці можна зараз перасекчы мяжу ў пунктах пропуску, размешчаных на тэрыторыі Пастаўскага раёна?

-Спрошчаныя пункты пропуску «Мальдзевічы» і «Лынтупы» у сувязі з пандэміяй COVID-19 прыпынілі пропуск.

-Нагадайце пра змены, якія ўнесены ў парадак перасячэння Дзяржаўнай мяжы з 17 ліпеня.

-Сярод новаўвядзенняў: памяншэнне тэрміну самаізаляцыі з 10 да 7 дзён, вызваленне прыязджаючых асоб ад самаізаляцыі пры наяўнасці сертыфіката аб праведзеным курсе вакцынацыі ад COVID-19, магчымасць прадстаўлення ПЛР-тэсту ў сістэме «Падарожнічаю без COVID-19». Акрамя таго, замежнікам дазволены бязвізавы ўезд на 5 дзён для вакцынацыі, а таксама выезд за мяжу грамадзянам Беларусі да месца пастаяннага жыхарства па дакуменце, што пацвярджае не толькі пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве, але і часовае (не часцей за адзін раз у 6 месяцаў). У ліку навацый - дазвол выезду замежнікам, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі ў краіну свайго грамадзянства (не часцей за адзін раз у 6 месяцаў) і дазвол выезду грамадзянам Беларусі, замежнікам, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў нашай краіне, а таксама грамадзянам Расiі - на тэрыторыю Калінінградскай вобласці Расіі чыгуначным транспартам без перасадак у дарозе. Вычарпальная інфармацыя аб парадку перасячэння Дзяржаўнай мяжы Беларусі ва ўмовах COVID-19 размешчана на інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта.

Гутарыла Ганна Анiшкевіч