Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Храм Паставаў
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 снежня 2022

Дарагія пастаўчане і жыхары раёна,  якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня!

Каляды — гэта адно з найважнейшых свят у жыцці веруючага чалавека. Яно робіць нас чысцей і дабрэй, напаўняе душу любоўю і гармоніяй. Каляды прынята адзначаць сярод самых родных і блізкіх. Дык няхай яны заўсёды атачаюць вас сваім клопатам і ўвагай. Шчыра жадаем, каб не толькі ў гэты дзень, але і ўвесь час у вашых дамах панавала светлая і цёплая атмасфера, у сем'ях - паразуменне і дабрабыт. Няхай у сэрцы кожнага з вас жыве вера толькі ў самае лепшае! Дужага вам здароўя, радасці, поспехаў! Са святам!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

Дарагія землякі!

Каляды прыходзяць у кожны дом, прыносячы з сабой святло веры, радасці і надзеі. Няхай гэтыя святочныя дні будуць пачаткам цудоўнага года, стануць часам прымірэння, прабачэння і ўсведамлення сваёй прыналежнасці да вялікай рэлігійнай і культурнай традыцыі. Жадаю ўсім добрага здароўя, дабрабыту, радасці. Няхай светлае свята напаўняе вас чыстымі намерамі і натхняе на праведныя ўчынкі, дорыць цяпло і добры настрой!

Павел Сільчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь