Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў Набярэжная Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 красавіка 2022

ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў

З 18 па 30 красавіка на тэрыторыі Пастаўскага раёна праходзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

У студзені-сакавіку ў вобласці зафіксаваны прырост з 8 да 9 здарэнняў, учыненых па віне пешаходаў, а таксама колькасці параненых  у іх уразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 3 да 6. Акрамя таго, зафіксавана павелічэнне колькасці  (ад 0 да 1)  здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў.

У рамках гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе звернута ўвага на выкананне правілаў дарожнага руху пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі коннага транспарту, а таксама вадзіцелямі пры праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае:

1) перш чым перайсці праезную частку дарогі, пешаход абавязаны пераканаецца, што выхад на праезную частку бяспечны, а вадзіцель пры пад'ездзе да пешаходнага перахода абавязаны знізіць хуткасць і рухацца так, каб у выпадку з'яўлення пешаходаў мог спыніцца і даць ім перавагу ў руху;

2) пешаход абавязаны рухацца па тратуары або абочыне, а ў выпадку адсутнасці іх па краі праезнай часткі дарогі не далей за адзін метр. Пры гэтым пешаход павінен рухацца насустрач руху транспартных сродкаў;

3) у цёмны час сутак пешаход абавязаны пазначыць сябе святлоадбіўным элементам;

4) веласiпед павінен быць абсталяваны святлоадбівальнікамі белага колеру спераду, чырвонага колеру - ззаду, аранжавага колеру збоку, а таксама люстэркам задняга вiду і гукавым сігналам. У цёмны час сутак веласіпедыст павінен быць у камізэльцы павышанай бачнасці.

Пры выяўленні пешаходаў і веласіпедыстаў, якія знаходзяцца на праезнай частцы і сваімі паводзінамі ствараюць пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху, неабходна паведаміць пра гэта ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама