Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 снежня 2022

Час крэатывiць

Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт аб'явіў традыцыйны агляд-конкурс па падрыхтоўцы райцэнтра да навагодніх свят. Надаць аб'ектам вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, жылым дамам і вулічна-дарожнай сетцы святочны знешні выгляд запрашаюцца ўсе ахвочыя. Для гэтага трэба аформіць фасады будынкаў і прылеглыя да іх тэрыторыі навагодняй ілюмінацыяй, фігурнымі святлівымі элементамі, расцяжкамі, перавесамі, святлодынамічнымі прыладамі і малымі архітэктурнымі формамі.

Агляд-конкурс праводзіцца ў наступных катэгорыях:

  • прамысловыя прадпрыемствы;
  • прадпрыемствы і арганізацыі сферы абслугоўвання;
  • аб'екты сацыяльнай сферы;
  • аб'екты прыватнага бізнэсу;
  • іншыя арганізацыі і грамадзяне, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы святочнага афармлення горада і сваіх аб'ектаў (улічваюцца творчы падыход і значнасць выкананых работ).

Вынікі агляду-конкурсу падвядуць да 28 снежня. Прызёры будуць вызначаны ў кожнай з 5 катэгорый і атрымаюць лісты падзякі райвыканкама. Акрамя гэтага, кожнага пераможцу заахвоцяць прызам коштам да 5 базавых велічынь. Тых, хто заняў 2-я месцы - прызам коштам да 4 БВ, 3-і - да 3 БВ.

Праверку святочных упрыгожванняў, іх рэгуляванне і пробнае ўключэнне неабходна правесці да 10 снежня, каб да 14-га падсвятленне і ілюмінацыя на падведамных будынках і тэрыторыях дзяржорганаў і арганізацый усіх форм уласнасці раёна заззялі яркімі агнямі роўна на месяц - да 14 студзеня. Увесь гэты перыяд падсвятленне будынкаў і ілюмінацыя павінны быць уключаны з 6 раніцы да моманту адключэння вулічнага асвятлення і ўвечар, з моманту яго ўключэння да паўночы. А ў ноч на каталіцкія і праваслаўныя Каляды, а таксама на Новы год неабходна забяспечыць іх бесперабойную працу.

Нязменны атрыбут навагодніх і калядных свят — ёлка — упрыгожыць галоўную плошчу райцэнтра да 14 снежня. Да гэтага тэрміну ўсталююць і апрануць у святочнае ўбранне лясных прыгажунь і ва ўсіх буйных мікрараёнах горада: у 5 і 6 гарадках, МСО і па вул. Юбілейнай. 

Падрыхтавала Вераніка Філановіч, раённая газета «Пастаўскі край»