Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу Набярэжная Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 верасня 2022

Адзіны дзень бяспекі ў Паставах

Згодна з рашэннем Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у чацвер чацвёртага тыдня верасня штогод у фармаце аднаго дня будзе праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі». У гэтым годзе днём бяспекі стане 22 верасня. На Пастаўшчыне месцам правядзення стане пляцоўка перад кінатэатрам «Радзіма», пачатак мерапрыемства ў 13:00. Усім гасцям будуць прадэманстраваны спецыяльнае абмундзіраванне экстраных служб, мора эмоцый і вядома ж канцэртная праграма.

Штогадовая акцыя праводзіцца з мэтай развіцця ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

У гэты дзень у працоўных калектывах, а таксама ва ўстановах адукацыі адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

«За гэты час пройдзе мноства навучальных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанне правілам паводзін ва ўмовах розных НС. Інфармацыйныя матэрыялы да Адзінага дню бяспекі будуць шырока трансліравацца ў СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах і ў месцах масавага знаходжання людзей», - распавялі ў ведамстве.