Бел
У Беларусі 31 студзеня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «У новы год па «Добрай дарозе».
Мерапрыемства накіравана на прапаганду выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху. У арганізацыях, на прадпрыемствах, у навучальных установах супрацоўнікі міліцыі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы. Асаблівую ўвагу нададуць дарожнаму руху ў зімовы перыяд: падчас непагадзі, галалёду і перападу тэмператур.Кіроўцы атрымаюць рэкамендацыі і парады, як кіраваць аўтамабілем на слізкіх дарогах, супрацоўнікі ДАІ нагадаюць правілы перастраення, абгону, прыпынку і стаянкі.
Пешаходам яшчэ раз распавядуць, як правільна пераходзіць праезную частку, нагадаюць пра неабходнасць святловяртальных элементаў вечарам і ноччу.
Асаблівая ўвага будзе нададзена растлумачэнню самым юным удзельнікам дарожнага руху правілаў бяспечных паводзінаў на дарогах ва ўмовах недастатковай бачнасці, пры галалёдзе, пры пераходзе праезнай часткі з лыжамі, санкамі, канькамі.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ РАУС