Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Паставы ноччу
Набярэжная
Набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 снежня 2021

Адно з галоўных пытанняў - рэферэндум

У пачатку наступнага года ў Беларусі пройдзе важная палітычная падзея рэферэндум па праекце абноўленай Канстытуцыі. Напярэдадні яго правядзення ідэолагам важна актывізаваць працу з насельніцтвам. Пра гэта гаварылася на выязной калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, якая 8 снежня адбылася ў Паставах.

У працы выязной калегіі прынялі ўдзел амаль паўсотні чалавек: начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, рэдактары газет Віцебскай вобласці. Месцам іх сустрэчы стала зала пасяджэнняў Пастаўскага райвыканкама, дзе адбылося адкрыццё калегіі.

Першай выступіла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая. Сваю прамову яна пачала з сумнай навіны: напярэдадні сышоў з жыцця Міхаіл Пятровіч Кузьміч, які доўгія гады ўзначальваў дадзенае ўпраўленне. Памяць калегі ўшанавалі хвілінай маўчання.

Начальнік галоўнага ўпраўлення таксама прадставіла прэзідыум. У яго ўвайшлі яе намеснікі Анатоль Гуцуляк і Пётр Гнуценка, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская і іншыя.

— Арганізацыя працы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства з'яўляецца прыярытэтнай для мясцовых органаў улады,адзначыў падчас выступу Станіслаў Чымбург. — Асабліва зараз, калі ў краіне значна актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. І ў гэты складаны і напружаны час неабходна аб'яднаць намаганні органаў улады і грамадскасці, накіраваць іх на падтрымку і ўмацаванне беларускай дзяржавы.

Станіслаў Уладзіміравіч распавёў пра сацыяльна-эканамічнае развіцці Пастаўскага раёна, аб нядаўна адкрыўшыхся тут аб'ектах, сітуацыі ў сферы занятасці, аб рабоце мясцовых СМІ, закрануў шэраг іншых пытанняў.

Увазе прысутных быў прадстаўлены фільм пра арганізацыю ідэалагічнай працы ў раёне. Як яна праводзіцца на справе, удзельнікі калегіі ўбачылі падчас яе практычнай часткі. Яны наведалі Пастаўскі малочны завод, дзе ішла размова аб правядзенні адзінага дня інфармавання, выхаванні карпаратыўнай культуры, сацыяльнай абароне членаў працоўнага калектыва. Затым паехалі ў лясгас - там была арганізавана дыялогавая пляцоўка. Адтуль накіраваліся ў раённы краязнаўчы музей у палацы Тызенгаўзаў. Яго супрацоўнікі паказалі размешчаныя там экспазіцыі, пазнаёмілі гасцей з фотавыставай «Музей для людзей», працай грамадскага клуба ветэранаў працы «Жывая гісторыя».

Далей удзельнікі калегіі пабывалі ў раённым Доме культуры. У фае іх сустрэў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Паазер'е». Тут жа былі арганізаваны выставы майстроў Дома рамёстваў «Стары млын», навучэнцаў Пастаўскай ДШМ ім. А. Ромэра і прэзентацыя прадукцыі Пастаўскай друкарні. Шмат увагі было да інтэрактыўнай выставы газеты «Пастаўскі край». І рэдактары газет, і ідэолагі з вялікай цікавасцю гарталі падшыўкі больш за паўвекавой даўнасці, вывучалі і яго новыя нумары. Не менш захоплена разглядалі друкаваную машынку, фотаапарат «Зеніт», якія раней былі незаменныя ў супрацоўнікаў рэдакцыі, а цяпер ужо – рарытэты.

У глядзельнай зале гасцей чакаў міні-канцэрт, пасля якога пачалося пленарнае паседжанне. На ім былі разгледжаны два пытанні. Аб арганізацыі працы ў працоўных калектывах Гарадоцкага, Пастаўскага, Расонскага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў далажыў Пётр Гнуценка. Аб арганізацыі працы рэгіянальных СМІ па рэалізацыі інфармацыйных стратэгій па прафілактыцы алкагалізму і наркаспажывання праінфармаваў Анатоль Гуцуляк. Яго судакладчыкамі выступілі намеснік дырэктара тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Вадзім Лапацінскі, старшы інспектар прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Руслан Жаголкін, галоўны рэдактар раённай газеты «Зара» Бешанковіцкага раёна Святлана Варошка. У заключэннi калегіі было ўзнята пытанне аб кадравым рэестры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Перш чым раз'ехацца ў розныя рэгіёны Віцебшчыны, удзельнікі жыва абмяркоўвалі насычаны падзеямі дзень, прычым не толькі яго працоўныя моманты.

— Усіх захапіла, што ў нашым горадзе столькі таленавітых, захопленых людзей, якія шчыра любяць сваю працу, свой горад, ведаюць і шануюць яго гісторыю, - адзначыла Галіна Чаплінская. — Куды б мы ні прыехалі, нас гасцінна сустрэлі спецыялісты найвышэйшага ўзроўню, якія гараць сваёй справай і ўмеюць захапіць ёй іншых. І ў многіх Паставы зараз асацыююцца з ветлівасцю, адкрытасцю да зносін, патрыятызмам. Бо нямала калег і зусім прыехалі да нас упершыню. А тыя, хто быў тут гадоў 15 таму, захапляліся, як змяніўся за гэты час горад. І адзначалі, што сюды хочацца вярнуцца, каб без спешкі паглядзець славутасці, цікавыя экспазіцыі ў нашым музеі. Такія водгукі сталі лепшым завяршэннем калегіі..

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Іна Сняжкова, раённая газета «Пастаўскі край»