Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Храм Паставаў
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 снежня 2022

Ад кішэннага каляндарыка да банэра вырабяць у Пастаўскай друкарні

Упэўнена, што вы не аднойчы праводзілі поглядам яркую сацыяльную рэкламу на аўтобусах, разглядалі банеры, якія ўпрыгожваюць наш горад, бачылі ва ўстановах інфармацыйныя стэнды, карысталіся календарамі… Гэта толькі малая частка паліграфічнай прадукцыі, якую вырабляе КВУП «Пастаўская друкарня». Усяго ж тут аказваюць каля 50 відаў паслуг.

Калісці калектывы друкарні і рэдакцыі аб'ядноўваў не толькі адзін будынак па вуліцы Ленінскай, у якім і дагэтуль размяшчаюцца нашы ўстановы, але і агульная справа - выпуск раённай газеты. Цяпер вось ужо 25-ы год «Пастаўскі край» друкуецца ў Наваполацкай друкарні, але ў жыхароў раёна гэтыя дзве арганізацыі па-ранейшаму асацыююцца як адзінае цэлае. Адсюль і непадробнае здзіўленне ў большасці кліентаў друкарні: «Вы нават такое робіце? А мы думалі, толькі газету друкуеце…»

— Наша друкарня аказвае шырокі спектр паслуг. Каб ісці ў нагу з часам, павышаць якасць друку, па меры магчымасці абнаўляем абсталяванне, — расказваў дырэктар КПУП «Пастаўская друкарня» Яўген Крывічанін. - Адносна нядаўна набылі «Рызограф». Хуткасць друку на ім складае каля 50 лістоў у хвіліну. Апошняе наша набыццё – друкарка для шырокафарматнага друку. Яе аналаг у нас быў і раней, але прыйшоў час яго замяніць. З дапамогай новай тэхнікі вырабляем банеры розных памераў (адзінае абмежаванне па шырыні - не больш за 1,6 метра), сеткі з рэкламай на вокны, аншлагі, стэнды, у тым ліку аб'ёмныя, святочныя расцяжкі, фатаграфіі на палатне, самаклейную плёнку. Апошнюю можна ўбачыць у асноўным на транспарце і стэндах, але па факце яна клеіцца на любую паверхню. Прапануем і шырокафарматны друк на паперы, які можна выкарыстоўваць для стварэння фотазон, і іншую прадукцыю.

На прадпрыемстве заўсёды актуальны поўнакаляровы і чорна-белы друк, выраб часопісаў, грамат, візітовак, бланкаў на паперы любой шчыльнасці — ад газетнай да кардону таўшчынёй 300 г/м2. А зараз, калі не за гарамі калядныя і навагоднія святы, у друкарні прыкметна актывізаваліся замовы на сувенірную прадукцыю: значкі, магніты, разнастайныя календары, бірулькі, паштоўкі. Папулярны і друк на кубках. Таксама прапануюць тут паслядрукарскую апрацоўку - ламініраванне і вокладку шматстаронкавых дакументаў на металічную або пластыкавую спружыну.

- Калектыў у нас невялікі - усяго 8 чалавек. Усе прафесіяналы, а многія яшчэ і ўніверсальныя спецыялісты, - не без гонару распавядае пра падпарадкаваных кіраўнік. - Да кожнага кліента падыходзім індывідуальна, а пры неабходнасці дапамагаем скарэктаваць дызайн замовы або ж распрацаваць яго з нуля. І ўсё ў даволі сціслыя тэрміны. Скажам, ад распрацоўкі арыгінальнага макета банэра нашым дызайнерам да выхаду фінальнага прадукта сыходзіць адзін дзень. Прымаем і тэрміновыя замовы. Ну і, вядома, цэнім сваіх пастаянных кліентаў і будзем рады новым!