Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 лістапада 2022

Аб правядзенні мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму» з 7 лістапада па 13 лістапада 2022 г.

Камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Пастаўскім райвыканкаме паведамляе аб тым, што у адпаведнасці з распараджэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама ад 23 сакавіка 2022 г. № 614р «Аб мерапрыемстве «Тыдзень нулявога траўматызму», распараджэннем старшыні Пастаўскага райвыканкама № 117р ад 27.05.2022 у перыяд з 7 па 13 лістапада 2022 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна будзе праводзіцца мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».

Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях, недапушчэнні ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.

Правядзенне Тыдня нулявога траўматызму ў арганізацыях з'яўляецца дадатковым мерапрыемствам да штодзённай працы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.

Асноўнымі мерапрыемствамі пры правядзенні Тыдня нулявога траўматызму з'яўляюцца:

забеспячэнне бяспекі работнікаў на працоўных месцах;

забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, змываючымi і абясшкоджваючымі сродкамі;

навучанне бяспечным метадам і прыёмам выканання работ, правядзенне інструктажу, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытанням аховы працы;

арганізацыя кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах, а таксама за правільнасцю прымянення сродкаў індывідуальнай абароны;

размяшчэнне на стэндах, у кутках па ахове працы інфармацыі аб правядзенні Тыдня нулявога траўматызму, наглядна-выяўленчай інфармацыі аб бяспечных прыёмах і метадах працы;

правядзенне Дзён аховы працы, семінараў, нарад, конкурсаў, выстаў і іншых мерапрыемстваў па пытаннях аховы працы.

Кіраўнікам па выніках правядзення Тыдня нулявога траўматызму ў арганізацыях рэкамендуецца:

правесці нарады (сходы, Дні аховы працы) з удзелам кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў, работнікаў служб аховы працы, прадстаўнікоў прафсаюзаў;

прааналізаваць праведзеную працу па выяўленні і ліквідацыі траўманебяспечных сітуацый на вытворчасці, прыняць меры па іх устараненню;

прызначыць асоб, адказных за ўстараненне выяўленых парушэнняў, а таксама тэрміны ўстаранення;

выпрацаваць прапановы па прывядзенні ўмоў і аховы працы ў адпаведнасць з нарматыўнымі патрабаваннямі;

унесці (пры неабходнасці) карэкціроўкі ў дзеючую сістэму кіравання аховай працы (СКАП).

Мабільнай групай па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі кантрольна-наглядных органаў, прафсаюзаў, будуць праведзены маніторынгі працы па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў арганізацыях раёна.