Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу Набярэжная Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 чэрвеня 2022

Аб правядзенні мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму»

У мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 777, у адпаведнасці з распараджэннем старшыні Пастаўскага райвыканкама №117р ад 27.05.2022 у перыяд з 6 па 12 чэрвеня 2022 г. і з 7 па 13 лістапада  2022 г. на тэрыторыі Пастаўскага раёна будзе праводзіцца мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».

«Нулявы траўматызм» - гэта якасна новы падыход да арганізацыі ўсёй сістэмы аховы працы на прадпрыемстве, у першую чаргу прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі: бяспеку, гігіену працы, дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

У аснове - усвядомленая дзейнасць усіх удзельнікаў вытворчага працэсу, пачынаючы ад кіраўніка прадпрыемства і заканчваючы работнікамі, з мэтай прадухіліць любыя няшчасныя выпадкі на вытворчасці.

Кіраўнікам арганізацый усіх форм уласнасці ў рамках дадзенага мерапрыемства неабходна забяспечыць:

бяспеку работнікаў на працоўных месцах;

адпаведнасць абсталявання і працэсаў вытворчасці патрабаванням па ахове працы;

працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, змываючымi і абясшкоджваючымi сродкамі;

навучанне бяспечным метадам і прыёмам выканання работ, правядзенне інструктажу, стажыроўкi і праверкi ведаў па пытаннях аховы працы;

арганізацыю кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах, а таксама за правільнасцю прымянення сродкаў індывідуальнай абароны;

выкананне працоўнай і вытворчай дысцыпліны работнікамі, у тым ліку выключэнне выпадкаў распівання спіртных напояў на працоўных месцах;

правядзенне нарады (сходу) па выніках правядзення Тыдня нулявога траўматызму з удзелам галоўных спецыялістаў, прафсаюзаў, на якім прааналізаваць эфектыўнасць правядзення дадзенага мерапрыемства.

Мабільнай групай па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі кантрольна-наглядных органаў, будуць праведзены маніторынгі работы па забеспячэнню бяспечных умоў працы ў арганізацыях раёна.

Мэта дадзенага мерапрыемства - забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах,  недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд.