Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу
Набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 чэрвеня 2022

Аб дадатковых ахоўных мерапрыемствах пры «Моцнай спякоце»

У апошнія гады нават у нашых кліматычных умовах у летні перыяд бываюць перыяды, калі тэмпература паветра значна перавышае межы камфорту. Анамальная спякота негатыўна ўплывае на здароўе чалавека, у сувязі, з чым магчыма пагроза ўзнікнення надзвычайных сітуацый і ўмоў, якія ствараюць вытворчую небяспеку.

У Правілах па ахове працы, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2021 г. № 53 устаноўлена, вызначэнне «Моцная спякота - максімальная тэмпература паветра ад +30°С і вышэй».

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» наймальнік абавязаны забяспечваць на кожным працоўным месцы ўмовы працы, якія адпавядаюць патрабаванням па ахове працы, што забяспечваюць захаванне жыцця, здароўя і працаздольнасці работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці.

Пры працяглым знаходжанні на адкрытым паветры ў перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці або ў вытворчых памяшканнях з павышанай тэмпературай пагаршаецца самаадчуванне, паніжаецца працаздольнасць, з'яўляецца стамляльнасць, могуць узнікнуць сімптомы цеплавога ўдару (галаўны боль, млоснасць, галавакружэнне, слабасць, млявасць), які з'яўляецца небяспечным наступствам перагрэву арганізма.

Для выключэння магчымых неспрыяльных умовах працы і зніжэння ўзроўню вытворчых рызык неабходна прыняць дадатковыя меры па кантролі за:

супрацьпажарным станам аб'ектаў, размешчаных на падведамнай тэрыторыі, у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» і Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і іншыя меры, накіраваныя на захаванне жыцця і здароўя работнікаў;

выкананнем супрацьэпідэміялагічных і санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў па прафілактыцы ўзнікнення інфекцыйных захворванняў і харчовых атручванняў;

забеспячэннем пітнога рэжыму работнікаў, укамплектаванасці іх сродкамі калектыўнай і індывідуальнай абароны;

бяспечнай вытворчасцю прац на аб'ектах павышанай небяспекі.

Акрамя таго, у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», наймальніку прадпісваецца ўстанаўліваць рэжым працы, які выключае прычыненне шкоды жыццю і здароўю работнікаў пры моцнай спякоце. Работнікам, якія выконваюць работы на адкрытым паветры, а таксама асобныя віды работ, разам з перапынкам для адпачынку і харчавання прадастаўляюцца дадатковыя спецыяльныя перапынкі на працягу рабочага дня, якія ўключаюцца ў працоўны час (перапынкі для адпачынку на пагрузачна-разгрузачных і іншых работах). Вiды гэтых работ, працягласць і парадак прадастаўлення такіх перапынкаў вызначаюцца правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і (або) калектыўнай дамовай.

Жанна Цуканава, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама