Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Храм Паставаў Набярэжная
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 ліпеня 2022

3 ЛІПЕНЯ — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя пастаўчане!

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем! Вызваленне, Перамога і незалежнасць зліліся ў адзінае дзяржаўнае свята. Мы памятаем, што наша свабода аплачана гераічнай барацьбой нашых дзядоў і прадзедаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і жыццём мільёнаў беларусаў. А колькі сіл прыклалі нашы папярэднікі да аднаўлення з руін разбуранай краіны! Нам варта быць годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый мінулага, умацоў­ваць суверэнную дзяржаву шчырай працай.

Дзень Незалежнасці — гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных, гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту. Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў


 

Дарагія землякі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам!

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь непарыўна звязаны з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі — вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў нашу гісторыю яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад акупантаў, заваявалі свабоду для свайго народа, абаранілі незалежнасць Айчыны.

Словы сардэчнай падзякі воінам-вызваліцелям за адвагу і самаахвярнасць, за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў гады вайны.

У гэты светлы дзень зычу ўсім мірнага неба над галавой, эканамічнай стабільнасці, дынамічнага развіцця і працвітання! Няхай у вашых сем'ях пануюць дабрабыт, гармонія, спакой, радасць і згода!

Павел Сільчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


 

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашызму, жыхары Пастаўскага раёна!

Ад імя райсавета ветэранаў шчыра віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дата 3 ліпеня стала для нашага народа лёсавызначальнай - гэта дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад фашыстаў. Сёння мы нізка схіляем галовы перад тымі, хто загінуў на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы, ушаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя поспехі.

За гады незалежнасці наша дзяржава дабілася высокіх вынікаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай, навуковай і іншых сферах. Беларусь стала астраўком бяспекі.

У гэта галоўнае дзяржаўнае свята жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае, мірнае неба, а кожны новы дзень прыносіць радасць і душэўную цеплыню!

Ганна Літвіновіч, старшыня раённага савета ветэранаў